- Літургічны каляндар:
- панядзелак, 1 жніўня – успамін св. Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла;
- аўторак, 2 жніўня –
- чацвер, 4 жніўня – успамін св.Яна Марыі Віянэя, святара;
- субота, 6 жніўня – СВЯТА ПЕРАМЯНЕННЯ ПАНА.
- У касцёле стала традыцыяй, што жнівень мы адзначаем як месяц цвярозасці і заахвочваем праз увесь гэты месяц да ўстрымання ад алкаголю. Праблема злоўжывання алкаголем — вельмі актуальная. Біблійны погляд на алкаголь можна акрэсліць наступным чынам: ён існуе для людзей, але трэба асцерагацца яго злоўжывання.
- На гэтым тыдні прыпадае:
- першы аўторак месяца. Каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, ў якіх будзе адпраўлена Імша святая. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Перад святой Імшой адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства.
- першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай. З 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам – адмовім тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
- першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса.
- першая субота – дзень малітваў да НПМ.
- першая нядзеля месяца – св.Імша ў 12.00 будзе ахвяравана за колы жывога Ружанца.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будову нашага касцёла складзеныя на мінулым тыдні.
- Дзякую ўсім, хто праз працу і малітву турбуюцца аб стварэнні парафіяльнай супольнасці. Дзякую прыбіранне капліцы. Дзякую за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы, за спеў і службу літургічную, за іншыя добрыя справы. Дзякую таксама за супольную і індывідуальную малітву, якaя падтрымлівае развіццё нашай парафіі.
- Прыміце сардэчныя віншаванні ад усёй нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, юбілеі i дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала.Тваёй абароне аддаёмся…