1.Літургічны каляндар:

·       8 верасня, чацвер — свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі;

·       9 верасня, пятніца – успамін св. Пятра Клявэра, святара.

  1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • першы аўторак месяца. Каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, ў якіх будзе адпраўлена Імша святая ў 17.30. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Перад святой Імшой адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства.

 

  1. Каліласка, запісвайце дзяцей, якія будуць наведваць заняткі рэлігіі. Дакладная інфармацыя вывешана на дошцы перад уваходам у капліцу. Заахвочваю бацькоў, каб дапамагалі дзецям наведваць заняткі рэлігіі. Адным з галоўных абавязкаў кожнага хрысціяніна з’яўляецца пазнанне і паглыбенне праўды веры.

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя ў жніўні– 11 сем’яў – 680 рублёў – 30 даляраў.

 

  1. Дзякую ўсім, хто праз працу і малітву турбуецца аб стварэнні парафіяльнай супольнасці. Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе iмянiны, юбілеі і дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала.Тваёй абароне аддаёмся…