- Літургічны каляндар:
- панядзелак, 12 верасня — успамін Найсвяцейшага Імя Марыі
- аўторак, 13 верасня – успамін св.Яна Златавуснага (Хрызастома), біскупа і доктара;
- серада, 14 верасня, выпадае СВЯТА УЗВЫШЭННЯ СВЯТОГА КРЫЖА. Пасля св.Імшы на 17.30 сустракаемся каля крыжа пры дарозе, які паставілі 10 год таму, ў 2012 годзе, каля кальца пры ўездзе да Гатава. Там памолимся Каронку да Божай Міласэрнасці. Сардэчна запрашаю кожнага, хто можа прыйсці;
- пятніца, 16 верасня – успамін Св. Карнэлія, папы, і Цыпрыяна, біскупа, мучанікаў.
- Праз увесь наступны тыдзень св.Імшы ў нашай капліцы будуць адпраўляцца як звычайна:
– з панядзелка па суботу – 17.30;
– нядзеля 11.00 і 17.00.
- Адпуст памяці патрона нашай парафіі св. Міхала Арханёла прыпадае ў гэтым годзе на чацвер, 29 верасня.
- Каліласка, запісвайце дзяцей, якія будуць наведваць заняткі рэлігіі. Запісацца можна ў сястры Альберты. Заахвочваю бацькоў, каб дапамагалі дзецям наведваць заняткі рэлігіі
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
- Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыбіранне капліцы, за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці.
Прыміце сардэчныя віншаванні ад усёй нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць юбілеі, імяніны i дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала…