- Літургічны каляндар:
- 27 верасня, аўторак – Успамін св. Вінцэнта дэ Поля, прэзбітэра;
- 29 верасня, чацвер – Урачыстасць св. Міхала Арханёла (Апекуна Мінска-Магілёўскай Арх. І Кангрэгацыі св. Арханёла Міхала), Святых Габрыэля і Рафала, Арханёлаў; у гэты дзень св.Імша як звычайна – у 17.30;
- 30 верасня, пятніца – Успамін св. Гераніма, прэзбітэра і доктара Касцёла;
- 1 кастрычніка, субота – Успамін Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла.
- На гэтым тыдні прыпадае:
- першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі ;
- першая нядзеля месяца- cв. Імша будзе ахвяравана за членаў Руж Ружанцовых, змена таямніц.
- Трывае навэнна перад Святам св. Арханёла Міхала.
- Адпуст памяці апякуна нашай парафіі св. Арханёла Міхала будзем перажываць у нядзелю, 2 кастрычнікa. У гэты дзень у нашай капліцы будзе толькі адна св.Імша ў 15.00. Пасля Св.Імшы запланаваны пачастунак, “Салодкі стол”, для ўсіх парафіянаў і гасцей. Можна будзе разам папіць гарбаткі і паразмаўляць. Сардэчна запрашаем ўсіх вернікаў да шматлікага ўдзелу – гэта свята парафіі! Таксама запрасіце вашых сваякоў і сяброў.
- Увага!!! 2 кастрычніка катэхеза для ўсіх дзяцей разам будзе ў 14.00.
- У наступную суботу, 1 кастрычніка, з 10.00 раніцы запрашаю кожнага, хто толькі зможа, прыняць удзел у „суботніку” і дапамагчы прыбраць перад адпустам хораша ў капліцы, у будуючымся касцёле і вакол яго.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыбіранне капліцы, за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці.
Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі. Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама за усіх нас, даручаючы кожнага па-асобку заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…