Літургічны каляндар:
- чацвер, 13 кастрычніка – успамін бл.Ганарата Казьмінскага, які заснаваў кангрэгацыю сясцёр Узнагароджвальніц Найсвяцейшага Аблічча да якой прыналежыць сястра Альберта і сястра Рэгіна;
- субота, 15 кастрычніка – успамін святой Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла.
- Распачалося Ружанцовае Набажэнства. Памятаем пра словы Марыi ў Фацiме: „Дзеці, штодзённа маліцеся на ружанцы, каб выпрасiць супакой у свеце!”.
- Набліжаецца лістапад – месяц памяці нашых памерлых. Пры выхадзе з капліцы можна ўзяць картачкі. Упісваем там імёны памерлых, за якіх будзем на ружанцы маліцца цэлы лістапад, і кожны тыдзень у пятніцу будзе адпраўляцца св. Імша. Запоўненыя карткі трэба прынесці да закрыстыі.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
- Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыбіранне капліцы, за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці.
Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі, за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла, і за нас, даручаючы кожнага па-асобку заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…