Літургічны каляндар:
- панядзелак, 24 кастрычніка – успамін св. Антонія Марыі Кларэта, біскупа;
- пятніца, 28 кастрычніка – СВЯТА СВ. СВ. СЫМОНА І ЮДЫ, АПОСТАЛАЎ. Гэта дзень імянінаў кс.арцыбіскупа на пенсіі Тадэвуша Кандрусевіча – далучаемся ў малітве за імянінніка.
- Трывае Ружанцовае Набажэнства. Памятаем пра словы Марыi ў Фацiме: „Дзеці, штодзённа маліцеся на ружанцы, каб выпрасiць супакой у свеце!”.
- Набліжаецца лістапад – месяц памяці нашых памерлых. Пры выхадзе з капліцы можна ўзяць карткі. Упісваем там імёны памерлых, за якіх будзем на ружанцы маліцца цэлы лістапад, і кожны тыдзень у пятніцу будзе адпраўляцца св. Імша. Карткі каліласка пішыце выразна і прынасіце да закрыстыі.
- У гэтыя дні святары наведваюць могілкі: — у Міханавічах сустракаемся ў суботу 29 кастрычніка ў 10.00 (каля галоўнага уваходу);
— у Гатава – ў наступную нядзелю – 30 кастрычніка, у 14.00.
- Ад панядзелку 31 кастрычніка па пятніцу 4 лістапада сёстры запрашаюць дзяцей на “Канікулы з Богам”. За больш дакладнай інфармацыяй звяртайцеся да сястры Альберты.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
- Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыбіранне капліцы, за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці.
Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі, за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла, і за нас, даручаючы кожнага па-асобку заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…