Літургічны каляндар:
- 1 лістапада, аўторак – УРАЧЫСТАСЦЬ УСІХ СВЯТЫХ.
Святая Імша ў нашай капліцы будзе справавана ў 19:00. У гэты дзень кожны католік мае абавязак удзельнічаць у Святой Імшы і паўстрымацца ад выканання неабавязковай працы. У 18:15 – адарацыя.
- 2 лістапада, серада – УСПАМІН УСІХ ПАМЕРЛЫХ ВЕРНІКАЎ.
У 18:15 – памолімся за ўсіх нашых блізкіх памерлых.
У 19:00 – Святая Імша.
- 4 лістапада, пятніца – успамін св. Караля Барамэя, біскупа.
- 5 лістапада, субота – Святая Імша ў 8:00 раніцы.
- На гэтым тыдні прыпадае:
- першы аўторак месяца.
(Святая Імша складковая і набажэнства да св. Арханёла Міхала будзе атпраўлена ў наступны чацвер 8 лістапада).
- першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай; з 21.00 да 22.00 будзе Гадзінa Чування перад Панам: адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво.
- першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса;
- першая субота месяца – дзень малітваў да НПМ.
- Далей можна складаць выпамінкі – запіскі з імёнамі памерлых, за якіх будзем на ружанцы маліцца цэлы лістапад і кожны тыдзень у пятніцу будзе адпраўляцца св. Імша. Карткі каліласка пішыце выразна і прынасіце да закрыстыі.
- Ад панядзелку 31 кастрычніка па пятніцу 4 лістапада запрашаем дзяцей на “Канікулы з Богам”. За больш дакладнай інфармацыяй звяртайцеся да сястры Альберты.
- З 1 па 8 лістапада можна кожны дзень атрымліваць поўны адпуст за пабожнае наведванне могілак і малітву за памерлых, адпуст можна ахвяраваць толькі за памерлых.
- У гэтыя дні святары наведваюць могілкі. Дакладны расклад знаходзіцца ніжэй аб’яваў, а таксама на catholic.by.
Сёння ў 14:00 адбудзецца набажэнства на могілках ў Гатава.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
- Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці.
Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі. За Макара, яго бацькоў і хросных з нагоды хросту. Асаблівым чынам памолімся за кс. Яна Юшко, які будзе аддзначаць у чацвер, 3 лістапада, свой Дзень нараджэння.
Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла, і за нас, даручаючы кожнага паасобку заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…
Лістапад – месяц памяці
пра нашых памерлых
Ружанец з выпамінкамі штодзённа – перад св.Імшой на 17.30,
y нядзелю – перад св.Імшой на 11.00
Дэканат Мінск-Захад
- Кальварыйскія могілкі — 2 лістапада (серада)
- 10.00 — Імша за памерлых
- 18.00 — працэсія на могілках
- 19.00 — Імша за памерлых
- Козыраўскія могілкі (2-гі Германаўскі зав.) — 30 кастрычніка (нядзеля) — 14.00
- Масюкоўшчына (вул. Масюкоўшчына) — 30 кастрычніка (нядзеля) ў 15.00
- Паўночныя могілкі — 5 лістапада (субота, І і ІІ уваходы) ў 10.00
- Пятроўшчына (пр-т Дзяржынскага) — 6 лістапада (нядзеля) ў 12.00
- Сухараўскія (вул. Янкоўскага) — 6 лістапада (нядзеля) ў 13.30
- Усходнія (Маскоўскія) могілкі — 5 лістапада (субота) ў 10.00
Мінскі раён
- Атоліна — 5 лістапада (субота) ў 15.00
- Воўчкавічы (Шчомысліцкі с/с) — 6 лістапада (нядзеля) ў 11.00
- Гарадзішча (за Азярцом, паміж вёскамі Багушова і Гарадзішча) — 6 лістапада (нядзеля) ў 13.30
- Ждановічы — 30 кастрычніка (нядзеля) ў 11.00
- Зарэчча — 30 кастрычніка (нядзеля) ў 13.00
- Заслаўе
- Старыя могілкі — 6 лістапада (нядзеля) ў 13.30
- Захарычы — 6 лістапада (нядзеля) ў 14.30
- Заходнія могілкі — 29 кастрычніка ў 14.00 (каля цэнтральнага ўваходу)
- Каралішчавічы — 31 кастрычніка ў 11.00
- Качына — 5 лістапада (субота) ў 13.00
- Лашаны — 5 лістапада (субота) ў 10.00
- Прылукі — 5 лістапада (субота) ў 13.00
- Сёмкаў Гарадок — 30 кастрычніка (нядзеля) ў 14.00
- Сеніца — 5 лістапада (субота) ў 11.00
- Скарынічы — 5 лістапада (субота) ў 12.00
- Старое Сяло — 5 лістапада (субота) ў 11.00
- Тарасава — 5 лістапада (субота) ў 15.00
- Чучаны — 30 кастрычніка (нядзеля) ў 15.00
- Шабуні (Пухавіцкі р-н) — 5 лістапада (субота)
- 12.00 — святая Імша ў капліцы св. Роха
- пасля Імшы — благаслаўленне магіл
- Яркава — 5 лістапада (субота) ў 10.00
Дэканат Мінск-Усход
- Апчак — 29 кастрычніка (субота) у 11.00 (каля галоўнага ўваходу)
- Калодзішчы — 29 кастрычніка (субота) у 10.00 (каля галоўнага ўваходу)
- Лошыцкія могілкі (м-н Чыжоўка) — 6 лістапада (нядзеля) у 13.00
- Лясное — 29 кастрычніка (субота) у 11.00 (каля галоўнага ўваходу)
- Міханавічы — 29 кастрычніка (субота) у 10.00 (каля галоўнага ўваходу)
- Сокал (могілкі в. Волма) — 30 кастрычніка (нядзеля) у 12.00
- Уручча (вул. Лажынская) — 2 лістапада (серада) у 18.00
- Чарнігаўскія могілкі — 6 лістапада (нядзеля) – 13.00
- Чыжоўскія могілкі — 29 кастрычніка (субота) у 13.00 (каля галоўнага ўваходу)
- Шабаны — 5 лістапада (субота) у 13 (каля ўваходу)
Мінскі раён
- Аколіца — 6 лістапала (нядзеля) у 13.00 (св. Імша ў капліцы і пасля асвячэнне могілак)
- Астрашыцкі Гарадок (старыя могілкі) — 5 лістапада (субота) у 10.00
- Гатава — 30 кастрычніка (нядзеля) у 14.00
- Забалаць — 5 лістапада (субота) у 12.00
- Каралёў Стан — 5 лістапада (субота) у 12.00 (каля галоўнага ўваходу)
- Копішча — 1 лістапада (аўторак) у 18.00
- Сініло — 30 кастрычніка (нядзеля) ў 11.30