1. Літургічны каляндар:
  • 9 лістапада, серада – СВЯТА ГАДАВІНЫ ПАСВЯЧЭННЯ ЛАТЭРАНСКАЙ БАЗЫЛІКІ;         таксама 9 лістапада свой

65 – ты Дзень Нараджэння святкуе ксёндз Мар’ян Хаменя, давайце памятаць пра яго ў малітве;

  • 10 лістапада, чацвер – успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла;
  • 11 лістапада, пятніца – успамін св. Марціна Турскага, біскупа;
  • 12 лістапада, субота – СВЯТА СВ. ЯЗАФАТА, БІСКУПА І МУЧАНІКА.

 

  1. Праз увесь лістапад штодзённа перад св.Імшой на 17.30, а ў нядзелю перад св.Імшой у 11.00 молімся на ружанцы за нашых памерлых і кожны тыдзень у пятніцу адпраўляем за іх св. Імшу.   Далей можна складаць выпамінкі – запіскі з імёнамі памерлых. Карткі каліласка пішыце выразна і прынасіце да закрыстыі.

Нагадваю, што па 8 лістапада можна кожны дзень атрымліваць поўны адпуст за пабожнае наведванне могілак і малітву за памерлых,  адпуст можна ахвяраваць толькі за памерлых.

 

  1. Увага!!! У сераду, 9 лістапада ў нашай капліцы св.Імша ў 8.00 раніцы. Вечаровай св.Імшы ў гэты дзень не будзе.
  2. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

 

  1. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі. Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі.

 

  1. Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Асаблівым чынам памолімся ў Дзень Нараджэння за ксяндза Мар’яна Хаменю. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтву Маці Божай і св.Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…