- Літургічны каляндар:
- 15 лістапада, аўторак – Успамін св. Альберта Вялікага, біскупа і доктара Касцёла;
- 16 лістапада, серада – Успамін НПМ Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вострабрамскай);
- 17 лістапада, чацвер – Успамін св. Альжбеты Венгерскай, законніцы;
- 20 лістапада, нядзеля – УРАЧЫСТАСЦЬ ПАНА НАШАГА ЕЗУСА ХРЫСТА ВАЛАДАРА СУСВЕТУ.
- Праз увесь лістапад штодзённа перад св.Імшой на 17.30, а ў нядзелю перад св.Імшой у 11.00 молімся на ружанцы за нашых памерлых і кожны тыдзень у пятніцу адпраўляем за іх св. Імшу.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
- Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі. Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі.
Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі.
Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а
таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла, і за нас, даручаючы кожнага па-асобку заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…