- Літургічны каляндар:
– аўторак, 6 снежня – успамін св. Мікалая, біскупa і доктарa Касцёла;
– чацвер, 8 снежня – УРАЧЫСТАСЦЬ БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ. Святыя Імшы ў гэты дзень у нашай капліцы будуць адпраўлены ў 6.45 раніцы і ў 17.30. У гэты дзень усе вернікі маюць абавязак удзельнічаць ў Святой Імшы і ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы.
– субота, 10 снежня – успамін Маці Божай Ларэтанскай.
- На гэтым тыдні прыпадае:
- першы аўторак месяца. Святая Імша ў 06.45 будзе адпраўлена ў iнтэнцыях, якiя складаем каля фігуры св. Міхала Арханёла. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Пасля святой Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства.
- СВ. ІМША РАРАТНЯЯ адпраўляецца ў нашай капліцы наступным чынам:
– аўторках і чацвер – 6.45 раніцай (у гэтыя дні вячэрняй св.Імшы не будзе);
– субота – 17.30
Сардэчна запрашаю ўсіх, асабліва дзяцей з лампадкамі.
- Калi ведаеце пра якiх-небудзь хворых, якiя не могуць прыйсцi да касцела, i з’яўляюцца католiкамi – заахвоцьце iх, запрасць святара, каб iх паспавядаў i дапамог падрыхтавацца да святаў Нараджэння Пана.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa.
- Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі. Таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі.
Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі.
Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а
таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла, і за
нас, даручаючы кожнага паасобку заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…