1. Літургічны каляндар:

 

  • 6 лютага, панядзелак– успамін св. Паўла Мікі і паплечнікаў мучанікаў;
  • 8 лютага, серада – успамін Жазэфіны Бакіты, панны;
  • 10 лютага, пятніца – успамін св. Схалястыкі, панны;
  • 11 лютага, субота – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда, сусветны дзень хворых. Падчас Імшы адбудзецца намашчэння хворых.

 

  1. Пачынаючы ад 8 лютага кожны дзень перад св.Імшой молімся Навэнну ПЕРАД СВЯТАМ НАЙСВЯЦЕЙШАГА АБЛІЧЧА – гэта галоўнае свята Кангрэгацыі сясцёр Аблічанак, да якой належыць сястра Альберта. У гэтым годзе свята прыпаде на 17 лютага.

 

  1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • першы аўторак месяца. Каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, ў якіх будзе адпраўлена Імша святая. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Перад святой Імшой адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства.

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя ў студзені: 8 сем’яў – 430 рубл., 100$.

 

Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі: за прыбіранне капліцы, дэкарацый, за спеў і службу літургічную. Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі.

Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся…