1. На гэтым тыдні  распачынаем   перыяд    Вялікага     Посту. 22 лютагаСерада Папяльцовая. У гэты дзень св.Імша ў нашай капліцы ў 19.00. Благаславім попел, якім будзем пасыпленыя на знак перамены нашага жыцця і паводзін. У гэты дзень абавязвае сціслы пост і ўстрыманне ад мясных страў.

 

  1. Рэкалекцыі велікапосныя ў нашай парафіі адбудуцца з 24 па 26 лютага. Духоўныя практыкаванні правядзе ксёндз Аляксандр Жарнасек МІС, экзарцыст, рэкалекцыяніст, пробашч парафіі ў Росіцы (Віцебская дыяцэзія).

Расклад рэкалекцый наступны:

24 лютага, пятніца – 17:30;

25 лютага, субота – 17:30;

26 лютага, нядзеля – 14:00 (толькі адна святая Імша);

  1. Крыжовы Шлях будзе адпраўляцца кожную пятніцу пасля св. Імшы на 17.30;
  2. Песні Жальбы – у наступную нядзелю ў 13:30.
  3. У бліжэйшую пятніцу 24 лютага, пасля св.Імшы на 17.30 Дарогу Крыжовую правядзе Ружа ружанцовая Ядзвігі Жэрдзевай.
  4. Святыя Імшы ў нядзелі 5, 12, 19, 26 сакавік будуць адпраўляцца ў 13:30 і 17:00.

 

Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa, складзеныя на мінулым тыдні.

Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі. За прыбіранне капліцы. За спеў і службу Літургічную. Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі.

Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся…