1. Літургічны каляндар:
  • 20 сакавіка, панядзелак – УАЧЫСТАСЦЬ СВЯТОГА ЮЗАФА. У гэты дзень кожны мае абавязак удзельнічаць у Святой Імшы і паўстрымацца ад выканання неабавязковай працы.

Святая Імшы ў гэты дзень ў 17:30.

  • 25 cакавіка, субота УРАЧЫСТАСЦЬ ЗВЕСТАВАННЯ ПАНА. У гэты дзень, як што год, пачатак Духоўнага Ўсынаўлення для тых, хто хацеў бы маліцца да 25 снежня 2023 за ненароджаных дзяцей, a больш дакладна за дзетак, якім пагражае аборт.

Святая Імша ў гэты дзень ў 17:30.

 

  1. Заахвочваю да ўдзелу ў набажэнствах вялікапосных:
  • Дарога Крыжовая – кожную пятніцу пасля св. Імшы на 17.30;
  • Песні Жальбы – у наступную нядзелю ў 13:10.
  1. Прашу, каб праінфармавалі ксяндза пра хворых, якія ляжаць дома, каб іх адведаць на працягу Вялікага Посту, паспавядаць, намасціць і ўдзяліць святую Камунію і такім чынам падрыхтаваць да святаў Велікодных.
  2. З 24 па 29 сакавіка пры нашым Пастаральным Цэнтры плануем правесці для дзяцей „Канікулы з Богам”. За больш падрабязнай інфармацыяй звяртацца  да сястры Альберты.
  3. Інфармацыя для дзяцей! У нядзелю пальмовую пройдзе конкурс вербачак.
  4. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

 

Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам за прыбіранне капліцы; дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св.Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.  Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе імяніны, юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцы, за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся