АБ’ЯВЫ ДУШПАСТЫРСКІЯ

7 мая 2023 –  V ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ

 

  1. Літургічны каляндар:

 

  • 13 мая, субота – Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы. Калі дазволіць надвор’е ў 16:45 перад нашым домам парафіяльным, каля фігуры Маці Божай адбудзецца набажэнства.

 

  1. 2. УВАГА!!! У панядзелак 8 мая у нашай капліцы св.Імша ў 8.00. Вечаровай св.Імшы ў гэты дзень не будзе.

 

  1. Ва ўсе нядзелі мая Святыя Імшы ў 11:00 і 17:00.

 

  1. У нядзелю 14 мая ў 11 гадзін ў нашай парафіі адбудзецца Першая Святая Камунія.

 

  1. Праз увесь май перад Святой Імшой, будзем адпраўляць набажэнствы маёвыя. Сардэчна запрашаю ўсіх да ўдзелу. Такім чынам ушаноўваем нашу Маці і выпрошваем шмат ласкаў для сябе, сваіх сем’яў і ўсяго свету.
  2. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам за прыбіранне ўчора капліцы, за спеў і службу літургічную, а таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе імяніны, юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцы, за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…