І. Літургічны каляндар
- 12 чэрвеня, панядзелак – Успамін бл. Уладзіслава Бландзінскага і бл. Войцеха Нерыхлеўскага, міхаліцкіх мучанікаў;
- 13 чэрвеня, аўторак – Успамін св. Антонія, прэзбітэра і Доктара Касцёла;
- 16 чэрвеня, пятніца – УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ЕЗУСА. Святая Імша ў нашай капліцы – 17:30.
У гэты дзень не абавязвае пост;
- 17 чэрвеня, субота – Успамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай НМП.
Таксама ў гэты дзень свае імяніны абходзіць сястра Альберта.
II.Іншыя аб’явы
- Ва ўсе нядзелі лета (чэрвень, ліпень, жнівень) нядзельныя Святыя Імшы ў нашай капліцы ў 12.00 і 17.00.
- Праз увесь чэрвень перад Святымі Імшамі адпраўляюцца набажэнствы да Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
- Ад 8 па 15 чэрвеня трывае актава урачыстасці Божага Цела.
15 чэрвеня ў чацвер на заканчэнне актавы Божага цела адбудзецца благаслаўленне вянкоў і зёлак, а таксама дзяцей.
Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыборку капліцы, за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную, а таксама за супольную і індывідуальную малітву, якaя падтрымлівае развіццё нашай парафіі.
Прыміце сардэчныя віншаванні ад усёй нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, юбілеі i дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…