1. Літургічны каляндар:
- 8 верасня, пятніца — свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі.
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- першы аўторак месяца. Каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, ў якіх будзе адпраўлена Імша святая ў 17.30. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Перад святой Імшой адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства;
- першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай; з 21.00 да 22.00 адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, адмовім тры часткі ружанца святога ў гэтай інтэнцыі.
3. Галоўны адпуст нашай парафіі будзем адзначаць у гэтым годзе 1 кастрычніка ў 15:00. Урачыстасць узначаліць абп. Юзаф Станеўскі. Падчас урачыстасцяў будзе ўдзелены Сакрамэнт Канфірмацыі. Спатканні па падрыхтоўцы да Сакрамэнту адбудуцца ў кожную нядзелю верасня ў 16:00.
4. Заахвочваем запісваць дзяцей на катэхэзу. Дзеці 1 год да Камуніі і малодшыя на 16 гадзін. Дзеці 2 год да Камуніі застаюцца пасля Імшы, каля 17.45.
5. Касцёл нашай архідыяцэзіі ў гэтыя дні святкуе 225 год з часу заснавання Мінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі. Абп. Юзаф Станеўскі з гэтай нагоды перадае ўсім прывітанне і пастырскае благаслаўленне.
Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёла.
Дзякую ўсім, хто праз працу і малітву турбуецца аб стварэнні парафіяльнай супольнасці. Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе імяніны, юбілеі і дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтву Маці Божай і св. арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…