1. Літургічны каляндар:
- 4 кастрычніка, серада — успамін св. Францішка Асізскага;
- 5 кастрычніка, чацвер — успамін св. Фаўстыны Кавальскай;
- 7 пятніца, субота — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай;
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- першы аўторак месяца. Каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, ў якіх будзе адпраўлена Імша святая ў 17.30. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Перад святой Імшой адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства;
- першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай; з 21.00 да 22.00 адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, адмовім тры часткі ружанца святога ў гэтай інтэнцыі;
- першая пятніца месяца – дзень малітваў да сэрца Езуса;
- першая субота месяца – дзень малітваў да Беззаганнага Сэрца Марыі.
3. Распачалося Ружанцовае Набажэнства. У нашай парафіі будзем адпраўляць яго перад Святой Імшой. Памятаем пра словы Марыі ў Фаціме: “Дзеці, штодзённа маліцеля на ружанцы, каб выпрасіць супакой у свеце!”
4. Заахвочваем запісваць дзяцей на катэхэзу. Дзеці 1 год да Камуніі і малодшыя на 16 гадзін. Дзеці 2 год да Камуніі застаюцца пасля Імшы, каля 17.45.
5. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёла.
Дзякую ўсім, хто праз працу і малітву турбуецца аб стварэнні парафіяльнай супольнасці. Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе імяніны, юбілеі і дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтву Маці Божай і св. арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…