Традыцыйна ў чацвёртую Велікодную нядзелю, званую нядзеляй Добрага Пастыра, Каталіцкі Касцёл моліцца аб пакліканнях да святарства.

1. Літургічны каляндар:

  • 23 красавіка, аўторак – успамін св. Юрыя, мучанікa;

таксама – успамін св. Войцехa, біскупa і мучанікa;

  • 25 красавіка, чацвер – СВЯТА CВ. МАРКA, ЕВАНГЕЛІСТA.

2. У нашай парафіі распачалася перэгрынацыя копій абразоў Маці Божай з санктуарыяў Беларусі і Свету.

         З гэтай прычыны расклад набажэнстваў у буднія дні на гэтым тыдні:

  • 18:00 – Святая Імша, пасля выстаўленне Найсвяцейшага сакрамэнта і ружанец.
  • У наступную нядзелю 28 красавіка Святыя Імшы ў 12:00 і 17:00. Святую Імшу ў 12 гадзін узначаліць кс. канонік Уладзілаў Завальнюк.

Каля фігуры Маці Божай ў скарбонку можна класці просьбы і падзякі выпісаныя на картцы. Кожны дзень будзем маліцца на ружанцы, а на канец перэгрынацыі будзе атпраўлена Святая Імша ў гэтых інтэнцыях.

Заканчэнне перэгрынацыі 3 мая.

3. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.   

4. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам за прыбіранне капліцы, за спеў і службу літургічную, а таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі. Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе імяніны, юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцы, за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна.