1. Літургічны каляндар:
- 16 верасня, панядзелак – Успамін св. Карнэлія, папы, і Кіпрыяна, біскупа, мучанікаў;
- 18 верасня, серада – Успамін св. Станіслава Косткі, законніка;
- 20 верасня, пятніца – Успамін св. Андрэя Кім Таэгона, прэзбітэра, Паўла Чон Хасана і паплечнікаў мучанікаў;
- 21 верасня, субота – Свята св. Мацвея, апостала і евангеліста.
2. Калі ласка, запісвайце дзяцей, якія будуць наведваць заняткі рэлігіі.
РАСКЛАД ЗАНЯТКАЎ НА 2024-2025 КАТЭХЕТЫЧНЫ ГОД
нядзеля
11.30 (пасля імшы на 10.30) – (першы год падрыхтоўкі да І Святой Камуніі)
16.00 – дзеці (другі год падрыхтоўкі да І Святой Камуніі)
18.00 (пасля імшы на 17.00) – заняткі па рэлігіі для дзяцей і моладзі (якія ўжо былі да І Святой Камуніі)
3. Ад пятніцы 20 верасня распачынаецца навэнна перад Святам св. Арханёла Міхала, галоўнага апекуна Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, кангрэгацыі св. Арханёла Міхала і нашай парафіі.
4. Галоўны адпуст нашай парафіі будзем адзначаць у гэтым годзе 29 верасня ў 15:00. Урачыстасць узначаліць бп. Юрый Касабуцкі. У гэты дзень будзем адзначаць 20 год нашай парафіі.