1. Літургічны каляндар:

  • 9 снежня, панядзелак – УРАЧЫСТАСЦЬ БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ.

Святыя Імшы ў 8:00 і 20:00.

У гэты дзень усе вернікі маюць абавязак удзельнічаць ў Святой Імшы і ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы. Кожны дзень адпраўляецца навэнна перад гэтай урачыстасцю.

  • 10 снежня, аўторак – успамін Маці Божай Ларэтанскай.
  • 12 снежня, чацвер – успамін НПМ з Гвадэлупы;
  • 13 снежня, пятніца – успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы;
  • 14 снежня, субота – успамін св. Яна ад Крыжа, прэзбітэра і доктара Касцёла.

2. СВЯТЫЯ ІМШЫ НА ГЭТЫМ ТЫДНІ:

– панядзелак – Святы Імшы 8:00 і 20:00;

– аўторак Святая Імша раратняя 6.45;

– серада – Святая Імша 17:30;

– чацвер – Святая Імша раратняя 6.45;

пятніца – Святая Імша 17:30

– субота – Святая Імша раратняя 17.30.

Сардэчна запрашаю ўсіх, асабліва дзяцей з лампадкамі

на Святыя Імшы Рараратнія.

3. УВАГА! 22 снежня ў ІV нядзелю адвэнта ў нашай парафіі адбудзецца дзень засяроджанасці. Расклад наступны:

14:00 – адарацыя і магчымасць прыступіць да споведзі;

15:00 – Урачыстая Святая Імша.

4. У ноч з 14 на 15 снежня ў мінскай катэдры пройдзе чуванне моладзі на тэму «ЕруШалом — горад супакою». Пачатак рэгістрацыі ў 21:30.

5. Звяртаемся з вялікай просьбай запісваць хворых, каб яны маглі поўна і годна перажыць надыходзячыя святы. Праз увесь адвэнт можна будзе прыступіць да споведзі за паўгадзіны перад Святой Імшой. Калі ласка не адкладвайце споведзі на апошні момант.

6. Можна прыносіць да 15 снежня уключна на CARITAS рэчы і прадукты харчавання з доўгатэрміновым часам дзейснасці.

7. Запланаваныя “Канікулы з Богам”, якія пройдуць 27-30 снежня.

8. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе імяніны, юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…