1. Літургічны каляндар:
21 верасня, панядзелак — СВЯТА СВ. МАЦВЕЯ, АПОСТАЛА І ЕВАНГЕЛІСТА;
23 верасня, серада – успамін св. Айца Піо, прэзбітэра;
26 верасня, субота — успамін св. Космы і Дам’яна, мучанікаў.
2. 27 верасня, наступная нядзеля – ГАЛОЎНЫ АДПУСТ НАШАЙ ПАРАФІІ.
Расклад набажэнстваў 27 верасня:
13:40 – Адарацыя.
13:40 – агульная катэхеза для дзяцей і моладзі.
14:15 – Гадзінкі да Святога Арханёла Міхала.
15:00 – Урачыстая Святая Імша, якую узначаліць арцыбіскуп
Тадэвуш Кандрусевіч. Падчас урачыстасці будзе ўдзелены Сакрамэнт Канфірмацыі. Дзеці традыцыйна апранаюцца ў анёлаў.
3. Спатканні для кандыдатаў да Сакрамэнт Канфірмацыі – субота 26 верасня 16:00.
4. 23 верасня, серада, у 20.00 распачынаем “Біблійныя спатканні” для дарослых.
5. Катэхэза ў нашай парафіі распачнецца ад кастрычніка.
6. Трывае навэнна перад урачыстасцю св. Арханёла Міхала.