1. Літургічны каляндар:
• аўторак, 29 верасня – Урачыстасць св. Міхала Арханёла (Апекуна Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі і Кангрэгацыі св.Арханёла Міхала), Святых Габрыэля і Рафала, Арханёлаў;
• серада, 30 верасня — успамін св. Гераніма, святара і доктара Касцёла;
• чацвер, 1 кастрычніка — успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла;
• пятніца, 2 кастрычніка — успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў.
2. Ад чацвярга, 1 кастрычніка, распачынаецца Ружанцовае Набажэнства. У нашай парафіі будзем яго адпраўляць кожны дзень 16:50 ў буднія дні, а ў нядзелю 9:50; адмовім адну частку
ружанца з разважаннямі над кожнай Таямніцай.
3. На гэтым тыдні прыпадае:
• першы чацвер месяца – з 21.00 да 22.00 адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта, будзем маліцца ў інтэнцыі новых святых пакліканняў да службы божай;
• першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса;
• першая субота месяца 3 кастрычніка – ва ўсіх парафіях Мінска-Магілёўскай мітраполіі распачынаецца Навэнна да
Маці Божай Фацімскай, якая працягнецца да 5 Чэрвеня 2027 года і завяршыцца 2-3 ліпеня падчас святкавання Будслаўскага фэсту;
4. 3 кастрычніка ў 15 гадзін у Парафіі Маці Божай Ружанцовай у Лошыцы адбудзецца адпуст, які ўзначаліць абп. Тадэвуш Кандрусевіч.
5. Святыя Імшы ў наступную нядзелю ў 10:30 і 17:00. Іншыя дні 17:30.
6. Каліласка, запісвайце дзяцей, якія будуць наведваць заняткі рэлігіі. Катэхэза ў нашай парафіі распачнецца ад наступнай
нядзелі.