1. Літургічны каляндар:

  • аўторак, 1 лістапада – УРАЧЫСТАСЦЬ УСІХ СВЯТЫХ. Для католікаў гэта дзень, у які прымаць удзел у св. Імшы абавязкова. У гэты дзень у нашай капліцы св. Імша ў 7.00 раніцы і ў 18.00 вечарам;
  • серада, 2 лістапада – успамін УСІХ ПАМЕРЛЫХ ВЕРНІКАЎ. У гэты дзень кожны святар можа адправіць тры св. Iмшы. У нашай капліцы ў 8.00 раніцы, у 18.00 і 20.00 вечарам;
  • чацьвер, 3 лістапада – успамін св. Марціна дэ Порэса, законніка;
  • пятніца, 4 лістапада – успамін св. Караля Барамэя, біскупа.

2. За наведванне могілак, ад 1 да 8 лістапада, і выкананне ўсіх неабходных умоў, вернікі могуць атрымаць поўны адпуст, які можна ахвяраваць толькі за памерлых.

3. Далей можна складаць так званыя ВЫПАМІНКІ – запіскі з імёнамі памерлых, за якіх будзем маліцца на ружанцы цэлы лістапад у 17.30 і кожны тыдзень у пятніцу будзе адпраўляцца св. Імша. Запоўненыя карткі трэба прынесці да закрыстыі.

4. Малітвы за пемерлых на могілках:
могілкi ў Гатава – сёння, у 15.00;
могілкi ў Міханавічах – суботa, 5 лістападa, у 11.00.

5. На гэтым тыдні прыпадае:

  • першы аўторак месяца – „Дзень моцы і ласкі”. У 18.00 Імша святая ў інтэнцыях складзеных пры фігуры св. Міхала Арханёла, малітва заступніцтва аб фізічным аздараўленні і вызваленні з розных залежнасцяў: алкагалізму, наркаманіі і іншых;
  • першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканьнях да службы Божай; з 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам: адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і адмовім тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
  • першая пятніца месяца – дзень малітваў Найсв. Сэрца Пана Езуса; з гадзіны 00 магчымасць споведзі;
  • першая субота месяца – у 17.00 гадз. трэці месяц aгульнабеларускай навэнны да Найсвяцейшай Панны Марыі як непасрэднай падрыхтоўкі і ўводзін ў юбілей фацімскіх аб’яўленняў;
  • першая нядзеля месяца – cв. Імша ў 11.00 будзе ахвяравана за членаў трох Руж Ружанцовых, змена таямніц ружанцовых.

6. Заўтра дзеці пачынаюць восеньскія канікулы. Кожны дзень з панядзелка па пятніцу, ці з 31 кастрычніка па 4 лістападa, з 11.00 да 15.00 для дзяцей будзе адчынены Араторый пры парафіі. Будзем перажываць гэты час пад назвай «У кампаніі Фацімскіх Дзяцей»: штодзённы спеў, фільм, малітва i сумесная гарбатка. Можаце запрасіць сваіх сяброў і сябровак.

7. На стале напрыканцы капліцы знаходзіцца прэса каталіцкая – для дарослых „Наша вера” і „Avэ Maрыя”. Прашу, чытайце i паглыбляйце сваю веру.

8. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

9. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Прыміце сардэчныя віншаванні тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць юбілеі i дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…