1. Літургічны каляндар:

  • серада, 9 лістапада – СВЯТА ГАДАВIНЫ ПАСВЯЧЭННЯ ЛАТЭРАНСКАЙ БАЗЫЛІКІ;
  • чацьвер, 10 лістапада – успамін cв. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла;
  • пятніца, 11 лістапада – успамін св. Марціна Турскага, біскупа;
  • субота, 12 лістапада – СВЯТА СВ. ЯЗАФАТА, БІСКУПА І МУЧАНІКА.

2. У наступную нядзелю, 13 лiстапада, у 13.00, у мiнскай архiкатэдры адбудзецца Закрыццё Святых Дзвярэй, якiя былi адчыненыя з нагоды Юбiлейнага Году Мiласэрнасцi.

3. За наведванне могілак, ад 1 да 8 лістапада, і выкананне ўсіх неабходных умоў, вернікі могуць атрымаць поўны адпуст, які можна ахвяраваць толькі за памерлых.

4. Праз увесь лістапад штодзённа ў 17.30, а ў нядзелю ў 10.30 молімся на ружанцы за нашых памерлых і кожны тыдзень у пятніцу адпраўляем за іх св. Імшу.

5. На мiнулым тыднi, з панядзелка па пятніцу, для дзяцей быў адчынены Араторый пры парафіі. Гэты час, група з 20 дзяцей разам перажыла пад назвай «У кампаніі Фацімскіх Дзяцей». Бог адудзячыць усiм, хто дапамагаў у арганiзацыi.

6. На стале напрыканцы капліцы знаходзіцца прэса каталіцкая – для дарослых „Наша вера” і „Avэ Maрыя”. Заахвочваю да чытання.

7. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

8. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, aсв. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Прыміце сардэчныя віншаванні тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце свят-каваць юбілеі i дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…