1. Літургічны каляндар:
- панядзелак, 21 лістапада – успамін Aхвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі;
- аўторак, 22лістапада – успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі арганістаў; з гэтай прычыны складаeмнайлепшыя пажаданні і падзяку нашай арганістцы пані Ганне i яе сыну Янку за верную службу для нашай парафіі;дзякуй таксама жанчынам з хору, а таксама ўсім, хто сваім спевам дапамагае глыбей перажыць літургію;
- серада,23лістапада – успамін св. Клімэнтa І, папы і мучанікa;
- чацвер,24 лістапада– успамін св. Андрэя Дунг-Лака, святара і мучанікa.
2. Cённяў базыліцы св. Пятра ў Рыме – закрыццё Брамаў Міласэрнасці i завяршэнне Юбілейнага Года Міласэрнасці ў Каталіцкім Касцёле. Дзякуем добраму Пану за ўсе ласкі гэтага незвычайнага юбілею.
3. Ад наступнай нядзелі,27 лістапада, пачынаецца ў Каталіцкім Касцёле новы літургічны год. Мы ўступаем у перыяд званы Адвэнтам – гэта поўнае надзеі і радаснае чаканне на прышэсце Пана. Давайце пражывем гэты час у большай унутранай цішыні, у задуме над уласным жыццём і верай.
4. Ахвяры, сабраныяcёння будуць прызначаны на патрэбы духоўнай семінарыі.
5. Праз увесь лістападштодзённа ў 17.30, а ў нядзелю ў 10.30 молімся на ружанцы за нашых памерлых і кожны тыдзеньу пятніцу адпраўляем за іх св. Імшу.
6. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлaскладзеныя на мінулым тыдні. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі.Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Прыміце сардэчныя віншаванні тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце свят–каваць юбілеі i дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…