1. Літургічны каляндар:
- аўторак, 6 снежня – успамін св. Мікалая, біскупa;
- серада, 7 снежня – успамін св. Амброзія, біскупa і доктарa Касцёла;
- чацвер, 8 снежня – УРАЧЫСТАСЦЬ БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЕ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ.
2. Св. Імша Pаратняя адпраўляецца ў нашай парафіі па панядзелках, серадах і пятніцах раніцай у 7.00, па аўторках, чацвяргах і суботах вечарам у 18.00. Сардэчна запрашаю ўсіх, асабліва дзяцей з лампадкамі.
3. Калi ведаеце пра якiх-небудзь хворых, якiя не могуць прыйсцi да касцёла, i з’яўляюцца католiкамi – заахвоцце iх, каб запрасiлi святара, каб iх паспавядаў i дапамог падрыхтавацца да святаў Нараджэння Пана.
4. Праз хвіліну адбудзецца благаслаўленне аплаткаў, якімі мы будзем сумесна дзяліцца падчас Вігіліі Божага Нараджэння.
5. Маем такую інфармацыю, што да нашай парафіі разам з анёламі прыбыл св. Мікалай, які прыносіць падарункі добрым дзецям. Cустрэнемся з ім пасля св. Імшы.
6. У нашай парафіі рэкалекцый адвэнтовых не будзе, але ў пятніцу, 23 снежня, у 20.00 адбудзецца адмысловаенабажэнства пакутнае для ўсёй парафіі, а пасля будзе магчымасць прыступіць да споведзі перад Божым Нараджэннем.Заклікаю ўсіх да ўдзелу ў гэтым набажэнстве, да ачышчэння душы, каб падрыхтаваць сябе духоўна да радаснага перажыцця прыходу Пана Езуса – дазволь Яму нарадзіцца ў тваім сэрцы.
7. Традыцыйнае адвэнтавае чуванне моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдзе ў ноч з 17 на 18 снежня ў мінскай архікатэдры. Тэма сёлетняй малітоўнай сустрэчы, якая штогод ладзіцца перад урачыстасцю Нараджэння Пана, –«Падрыхтуйце дарогу Пану» (Іс 40, 3). План знаходзіцца на выхадзе з капліцы. Заклікаю моладзь да ўдзелу ў гэтым спатканні.
8. У краме парафіяльнай можна купіць свечкі Карытас, якія мы запальваем у нашым доме падчас Божага Нараджэння, aтаксама калядныя наборы: крыж, свечкі.
9. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
10. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыбіранне капліцы, за ўборку снегу, за спеў і службу літургічную.
Прыміце сардэчныя віншаванні тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце свят-каваць юбілеі i дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…