1. Літургічны каляндар:
- панядзелак, 12 снежня – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Гвадалупы;
- аўторак, 13 снежня – успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы (св. Люцыя з’яўляецца заступніцай сляпых і хворых навочы, а таксама хворых дзяцей – пасля Св.Імшы адбудзецца малітва і благаслаўленне хворых дзяцей).
2. Св. Імша Pаратняя ў нашай капліцы на гэтым тыдні будзе адпраўляцца кожнага дняўвечары ў 18.00. Раніцай св.Імшы нe будзе. Сардэчна запрашаю ўсіх, асабліва дзяцей злампадкамі.
3. У пятніцу, 16 снежня, пачнецца Навэнна перад урачыстасцю Божага Нараджэння. Мы будзем яе адпраўляць кожны дзень у 17.30, перад вячэрняй св. Імшой.
4. Калi ведаеце пра якiх-небудзь хворых, якiя не могуць прыйсцi да касцела, iз’яўляюцца католiкамi – заахвоцьце iх, каб запрасiлi святара, каб iх паспавядаў iдапамог падрыхтавацца да святаў Нараджэння Пана.
5. Пры алтары ёсць асвечаныя аплаткі. Можна іх узяць дадому, каб падчас Вігіліі Божага Нараджэння падзяліцца аплаткам з блізкімі.
6. У нашай парафіі рэкалекцый адвэнтовых не будзе, але ў пятніцу, 23 снежня, у 20.00 адбудзецца спецыяльнаенабажэнства пакутнае для ўсёй парафіі, а пасля будзе магчымасць прыступіць да споведзі перад Божым Нараджэннем.Заклікаю ўсіх да ўдзелу ў гэтым набажэнстве, да ачышчэння душы, каб падрыхтаваць сябе духоўна да радаснага перажыцця прыходу Пана Езуса – дазволь Яму нарадзіцца ў тваім сэрцы.
7. Традыцыйнае адвэнтавае чуванне моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдзеў ноч з 17 на 18 снежня ў мінскай архікатэдры. Тэма сёлетняй малітоўнай сустрэчы, якая штогод ладзіцца перад урачыстасцю Нараджэння Пана, — «Падрыхтуйце дарогу Пану» (Іс 40, 3). План знаходзіцца на выхадзе з капліцы. Заклікаю моладзь да ўдзелу ў гэтым спатканні.
8. У краме парафіяльнай можна купіць свечкі Карытас (па 2 рубля), якія мы запальваем у нашым доме падчас Божага Нараджэння. Існуюць таксама спецыяльныя калядныя наборы: крыж, свечкі.
9. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
10. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыбіранне капліцы, за спеў і службу літургічную.
Прыміце сардэчныя віншаванні тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць юбілеі i дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…