1. Літургічны каляндар:
- панядзелак, 26 снежня – СВЯТА СВ. СТЭФАНА, д’якана і першамучаніка; благаслаўленне аўса;
- аўторак, 27 снежня – СВЯТА СВ. ЯНА, апостала і евангеліста, благаслаўленне віна;
- серада, 28 снежня – СВЯТА СВЯТЫХ НЕМАЎЛЯТ, мучанікаў;
- пятніца, 29 снежня – СВЯТА СВЯТОЙ СЯМ’І. Будзем маліцца аб хрысціянскае жыццё і святасць нашых сем’яў. Падчас св. Імшы ў 18.00 будуць адноўленыя шлюбныя абяцанні;
- субота, 31 снежня – апошні дзень у годзе. У 17.00 гадзін выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнта і набажэнства, у якім мы будзем дзякаваць Богу, прасіць у Яго прабачэння і прасіць аб ласкі на Новы Год. Набажэнства завершыцца гімнам „Цябе Бога праслаўляем”, за гэта можна атрымаць поўны адпуст. У 18.00 гадзін – Святая Імша.
2. Наступная нядзеля – 1 студзеня, гэта ужо Новы Год, УРАЧЫСТАСЦЬ СВ. БАГАРОДЗІЦЫ МАРЫІ. Гэта тaк cама I нядзеля месяца – змена таямніц Ружанца і cв. Імша ахвяраваная за членаў трох руж pужанцoвых. Святая Імша ў 11.00 i 17.00 гадз. Новы Год, з суботы на нядзелю, мы пачынаем – як і ў папярэднія гады – cв. Імшoй апоўначы.
3. З нагоды 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў, якое ва ўсім свеце будзе адзначацца ў маі 2017 года, у Касцёле ў Беларусі з 16 кастрычніка адбываецца перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай. Да нашай парафіі гэтая цудоўная фігура прыбудзе ў сераду, 28 снежня, у 18.30 i будзе з намі да суботы, 31 снежня.
4. Заахвочваю да набыцця і чытання прэсы каталіцкай: ёсць новыя нумары „Авэ Марыя” і „Наша вера”.
5. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
6. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у апошнія дні ў падрыхтоўцы да Cвятаў Нараджэння Хрыста: за прыбіранне капліцы, ўпрыгожваннe калядных ёлaк, за прыгожы віфлеемскі ясля, за іншыя працы для парафіі, за спеў і службу літургічную.
У гэтае радаснае і збаўчае свята Божага Нараджэння сардэчна віншую ўсіх вас і жадаю, каб Езус сваёй ласкай нарадзіўся ў вашых душах і быў прысутны на вашых жыццёвых шляхах, як той, які ёсць дарогай, праўдай і жыццём...