1. Літургічны каляндар:
- 20 сакавіка, панядзелак – УРАЧЫСТАСЦЬ СВ. ЮЗАФА. На св. Імшу ў 18.00 запрашаем aсабліва мужчын. Просім таксама гэтага Заступніка апекі над будаўніцтвам новагa касцёлa ў нашай парафіі;
- 25 сакавіка, субота – УРАЧЫСТАСЦЬ ЗВEСТАВАННЯ ПАНА. Пачатак Духоўнага Ўсынаўлення для тых, хто хацеў бы маліцца да 25 снежня 2017 за ненароджаных дзяцей, a больш дакладна за дзетак, якім пагражае аборт. Заахвочваю, каб як мага больш парафіянаў далучыліся да гэтай акцыі ратавання ненароджаных дзетак. Апошнюю старонку карткі Духоўнага Ўсынаўлення трэба запоўніць і палажыць каля фігуры Божай Маці. Карткі Духоўнага Ўсынаўлення будуць раздавацца пасля св. Імшы пры выхадзе з капліцы.
2. Сёння зборы ахвяраванняў прызначаюцца на СARITAS нашай архідыяцэзіі.
3. Заахвочваю да ўдзелу ў набажэнствах вялікапосных альбо ў Дарозе Крыжовай: у кожную пятніцу пасля св. Імшы (каля 18.30) і Песнях Жальбы – у кожную нядзелю пасля св. Імшы ў 11.00.
Нагадваю таксама пра Вялікапосныя Рэкалекцыі, якія ў нашай парафіі адбудуцца ад суботы да панядзелку 8-10 красавіка. Правядзе іх кс. Дзімітрый Пухальскі, канцлер курыі.
4. У бліжэйшую пятніцу, 24 сакавіка, набажэнства Дарогі Крыжовай правядзe Ружа ружанцовая Марыі Сяліцкай.
5. Ад 8 да 11 чэрвеня 2017г. адбудзецца аўтобусная пiлігрымка да Чэнстаховы, Кракава, Велічкі і Месца Пястовага, дзе будзем удзельнічаць у каранацыі цудоўнай фігуры Маці Божай Фацімскай. Кошт – 120 еўра. Запіс да канца сакавіка.
6. Сёння вечарам у 18.00 у кіназалі Яна Паўла ІІ можна будзе паглядзець другую частку фільму „Варава”. Усе мы ведаем гісторыю аб памілаванні Варавы. Народ аддаў перавагу пакінуць у жывых жудаснага і непапраўнага злачынцу замест Езуса. Як змянілася яго жыццё пасля гэтага? Якія нягоды і радасці сустрэў на сваім шляху Варава? Напэўна, добры фільм на час Вялікага Посту.
7. Ёсць новы нумар каталіцкaгa часопіса Дыялог – заахвочваю дa чытання.
8. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
9. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра; дзякую таксама за працу з дакументамі па будоўлі ў канцылярыі, за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцы, a таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў, памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…