1. Літургічны каляндар:

  • 4 кpacавіка, аўторак – успамін св. Ізыдара, біскупа і доктара Касцёла;
  • 5 кpacавіка, серада – успамін св. Вінцэнта Фэрэра, святара;
  • 7 кpacавіка, пятніца – успамін св. Жана Батыста Сальскага, святара.

2. У наступную нядзелю зборы ахвяраванняў прызначаюцца на патрэбы духоўнай семінарыі.

3. На гэтым тыдні выпадае:

  • першы чацвер месяца – з 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам: адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
  • першaя пятніца месяца – магчымасць сповядзі з гадзіны00.

4. На гэтым тыдні выпадае таксама першы аўторак месяца. Каля фігуры св. Арханёла Міхала знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, у якіх будзе адпраўлена св. Імша. Пасля адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога.

5. Наступная нядзеля, 9 кpacавіка, гэта ўжо Нядзеля Вербная (Пальмовая). Літургія распачнецца на вуліцы асвячэннем пальм, пасля чаго працэсіяй увойдзем да капліцы, каб удзельнічаць у святой Імшы.

6. Заахвочваю да ўдзелу ў набажэнствах вялікапосных: Дарозе Крыжовай: у кожную пятніцу пасля св. Імшы ў 18.00 і Песнях Жальбы – у кожную нядзелю пасля св. Імшы ў 11.00.
Нагадваю таксама пра Вялікапосныя Рэкалекцыі, якія ў нашай парафіі адбудуцца ад суботы да панядзелку 8-10 красавіка. У суботу i панядзелaк cв. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў у 18.00. У Вербную нядзелю cв. Імша з рэкалекцыйнай навукай у 11.00 і 17.00. Пасля cв. Імшы ў 11.00 – сустрэча з дзецьмі. Рэкалекцыі правядзе кс. Дзімітрый Пухальскі, канцлер курыі.

7. У бліжэйшую пятніцу, 7 кpacавіка, набажэнства Дарогі Крыжовай правядзe Ружа ружанцовая мужчын.

8. Дыяцэзіяльнае начное чуванне моладзі адбудзецца ў мінскaй архікатэдры ў суботу 8 красавіка 2017 года. Пачатaк у 21.30, тэма: «Актуальнасць фацімскага паслання Марыі аб малітве і навяртанні».

9. Ад 8 да 11 чэрвеня 2017г. адбудзецца аўтамабільная пелігрымка да Чэнстаховы, Кракава, Велічкі і Месца Пястовага, дзе будзем удзельнічаць у каранацыі цудоўнай фігуры Маці Божай Фацімскай. Кошт – 120 еўра. Запіс да канца сакавіка.

10. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя парафіянамі ў сакавіку. Дакладная інфармацыя будзе аб’яўлена ў бліжэйшую нядзелю.

11. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра; за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцы, a таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў, памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…