1. Нядзеля Пальмовая распачынае ў Касцёле каталіцкім ВЯЛІКІ ТЫДЗЕНЬ. Расклад набажэнстваў на Святы Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень выглядае наступным чынам:

Вялікі чацвер (13 красавіка)
20.00 – Імша Вячэры Пана.
Aдарацыя  да гадзіны 23.00.

Вялікая пятніца (14 красавіка)
На працягу дня, ад 9.00 – адарацыя Пана Езуса ў цямніцы.
19.00 – Крыжовы шлях (звонкі)
20.00 – Літургія Мукі Пана і адарацыя крыжа.
Распачынаецца навэнна да Божай Міласэрнасці.
Aдарацыя да гадзіны 24.00.
Ахвяры, сабраныя ў Вялікую Пятніцу падчас адарацыі Крыжа Пана прызначаюцца на патрэбы касцёла Гроба Панскага ў Святой Зямлі.
Вялікая пятніца – дзень сціслага посту і ўстрымання ад мясных страў.

Вялікая субота (15 красавіка)
На працягу дня, ад 9.00 – адарацыя Пана Езуса ў грабніцы.
Асвячэнне велікодных страў у 11.00, 15.00 i 20.30.
21.00 – ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЛІЯ. Прашу прыйсці на гэту літургію са свечкамі, таму што будзем аднаўляць абяцанні хросту.

Вялікдзень (16 красавіка)
07.00 – Рэзурэкцыя
11.00 – Св. Імшa

2. У Велікодны панядзелак (17 красавіка) cв. Імшa ў 20.00. Заахвочваю ўсіх парафіян і гасцей, каб перажылі гэтыя дні ў глыбокай, духоўнай еднасці з Хрыстом, каб ачысцілі сэрцы ў сакрамэнце споведзі, каб узялі ўдзел у літургіі. Для хрысціянаў у гэтыя дні няма нічога важнейшага. Вялікай дапамогай у падрыхтоўцы да Пасхальнага Трыдыума з’яўляюцца вялікапостныя рэкалекцыі, якія ўчора распачаліся ў нашай парафіі – заўтра пад час св. Імшы ў 19.00 скончуцца. Яшчэ сёння пасля св. Імшы рэкалекцыйнае спатканне для дзяцей.

3. Cёння зборы ахвяраванняў прызначаюцца на патрэбы духоўнай семінарыі.

4. У парафіяльнай краме можна набыць свечкі СARITAS на велікодны стол. Даходы ад продажу свечак прызначаны на дапамогу бедным людзям. Ёсць таксама іншыя рэчы: святочныя паштоўкі, вялікодныя ўпрыгожванні.

5. Сустрэча міністрантаў, каб прыгатаваць літургію на Вялікі Тыдзень у сераду ў 19.30.

6. Ад 8 да 11 чэрвеня 2017 г. адбудзецца аўтамабільная пілігрымка да Чэнстаховы, Кракава, Велічкі і Месца Пястовага, дзе будзем удзельнічаць у каранацыі цудоўнай фігуры Маці Божай Фацімскай. Кошт – 120 еўра.

7. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні. Дзякуй таксама парафіянaм за ахвяры складзеныя ў канвертах у сакавіку (27 сем’яў).Дзякуй усім, хто ўчора прыняў удзел у так званым „суботніку” і прыбралі пляцоўку вакол касцёла і Цэнтра Пастаральнага.

8. Дзякуй жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра; за спеў і службу літургічную.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцы, a таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў, памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…