1. Літургічны каляндар:

  • 1 мaя, панядзелак – успамін св. Юзафа, рамесніка;
  • 2 мaя, аўторак – успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла;
  • 3 мaя, серада – СВЯТА СВ. ФІЛІПА І ЯКУБА, АПОСТАЛАЎ.

2. Праз увесь месяц май, штодзённа вечарам пасля св. Імшы ў 18.00 гадз., адпраўляем маёвае набажэнства да Маці Божай: выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнта, спеў літаніі і разважанні. Сардэчна запрашаю ўсіх да ўдзелу, асабліва дзяцей і моладзь. Такім чынам ушаноўваем нашу Маці і выпрошваем шмат ласкаў для сябе, сваіх сем’яў і ўсяго свету.

 3. На гэтым тыдні прыпадае:

  • першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай. З 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
  • першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса; ад гадзіны 17.00 магчымасць споведзi;
  • першая субота месяца – ад гадзіны 17.00 малітвa да НПМ.

 4. На гэтым тыдні прыпадае першы аўторак месяца. Cвятая Імша будзе адзначацца ў інтэнцыях, якія кідаем у скарбонку каля фігуры св. Міхала Арханёла. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Пасля св. Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства.

5. Трываем у велікоднай радасці. У 18.00 г. у залі Яна Паўла ІІ можна будзе паглядзець фільм „Risen” (Уваскрослы) 2016 года. Рэжысёр фільма Кевін Рэйнальдс прадстаўляе гісторыю змёртвыхпаўстання Хрыстуса. Па просьбе Понція Пілата ўплывовы рымскі сотнік Клавіус распачынае раследаванне ўяўнага змёртвыхпаўстання габрэйскага месіі і пошукі знаклага Цела Езуса з Назарэту.

6. Праз два тыдні, у нядзелю, 14 мая, сем дзяцей з нашай парафіі ў першы раз прыступяць да І святой Камуніі. Даручаю іх вашай малітве.

 7. Заахвочваю да чытання новых нумароў каталіцкай прэсы: для дзяцей „Вoдoграй”, для моладзі „Любіце адзін аднаго”, для дарослых „Авэ Марыя”.

8. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні: скрынка для ахвярадаўцаў – 26 рублёў.

9. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…