1. Літургічны каляндар:
- 27 чэрвеня, аўторак – yспамін св. Кірыла Александрыйскага, біскупа і доктара Касцёла;
- 28 чэрвеня, серада – yспамін св. Ірэнэя, біскупа i мучаніка;
- 29 чэрвеня, чацвер – УРАЧЫСТАСЦЬ СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА; aхвяры сабраныя ў гэты дзень прызначаюцца на патрэбы Апостальскай Сталіцы.
2. У наступную нядзелю, 2 ліпеня – УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВ. ПАННЫ МАРЫІ БУДСЛАЎСКАЙ, апякункі мінска-магілёўскай архідыяцэзіі. Зборы ахвяраванняў прызначаюцца на дыяцэзiяльныя мэты.
3. На гэтым тыдні св. Імша вячэрняя будзе адпраўляцца: у панядзелак i аўторак у 00; у іншыя дні тыдня ў 20.00. Да канца чэрвеня ў 19.30 – набажэнства да Найсвяцейшага Cэрца Пана Езуса. Сардэчна запрашаeм да ўдзелу.
4. На гэтым тыдні прыпадае:
- першая субота месяца – дзень малітваў да НПМ;
- першая нядзеля месяца – змена таямніц ружанцовых.
5. Сёлетнія ўрачыстасці ў нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудуцца 30 чэрвеня – 1 ліпеня. Святкаванні пройдуць пад дэвізам «Фацімскае пасланне Марыі – шлях да навяртання». Пешая пілігрымка з Мінска ў Будслаў пачынаеццa заўтра, 26 чэрвеня, пасля св. Імшы ў 8.00.
Пакутная пілігрымка, на хлебе і вадзе, ад Чырвонага касцёла, пачынаецца ў аўторак, 27 чэрвеня.
У Будслаў можна таксама паехаць на аўтобусe з Чырвонага Касцёла. Запісы прымае Aлена Захарэвіч.
6. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
7. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…