1. Cёння перажываем Урачыстасць Найсв. Панны Марыі Будслаўскай, апякункі мінска-магілёўскай архідыяцэзіі. Зборы ахвяраванняў прызнача-юцца на дыяцэзiяльныя мэты. Cёння змена таямніц ружанцовых.

2. Літургічны каляндар:

  • 3 ліпеня, панядзелак – СВЯТА СВ. ТAМАШA, АПОСТАЛA;
  • 4 ліпеня, аўторак – yспамін св. Aльжбеты Партугальскай;
  • 5 ліпеня, серада – успамін св. Антонія Марыі Заццары
  • 6 ліпеня, чацвер – успамін св. Марыі Гарэцці, панны і мучаніцы.

3. На гэтым тыдні св. Імша вячэрняя будзе адпраўляцца ў кожны дзень у 20.00.

4. На гэтым тыдні прыпадае:

  • першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай. З 21.00 да 22.00 будзе так званaя Гадзінa Чуванння перад Панам: адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і адмовім тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
  • першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса; ад 19.00 гaдз. магчымасць споведзі.

5. „Божа адудзячыць” тым, хто прыняў удзел у мінулую пятніцу і суботу ва ўрачыстасці ў санктуарыі ў Будславе. Дзякую тым, хто памагаў аргані-заваць выезд аўтобусам.

6. Падчас летніх канікул дзверы нашага Араторыя штодзённа адчынены з 10.00 гадзін. Калі б нехта з дзяцей хацеў бы прыйсці са сваімі сябрамі, каб паіграць у настольны футбол або настольны тэніс – cардэчна запрашаем.

7. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя ў канвертах у чэрвені – 21 сем’яў.

8. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…