1. Літургічны каляндар:

  • 22 ліпеня, субота – СВЯТА СВ. МАРЫІ МАГДАЛЕНЫ.

 2. На гэтым тыдні св. Імша вячэрняя будзе адпраўляцца ў кожны дзень у 19.00. Перад Імшой адмаўляем заўсёды ружанец, а ў аўторак вяночак да св. Арханёла Міхала.

3. У наступную нядзелю, 23 ліпеня, пасля св. Імшы ў 11.00 i 17.00 адбудзецца благаслаўленне аўтамабіляў, таму што ў аўторак, 25 ліпеня, прыпадае ўспамін св. Крыштафа, апякуна вадзіцеляў. Усе тыя, хто водзяць машыны: аўтамабілі, грузавікі, матацыклы, ровары і трактары, няхай прыязджаюць, каб іх пасвяціць.

4. 21-23 ліпеня ў Лебедзеве (Маладзечанскі раён) пройдзе трохдзённая сустрэча для хлопцаў ад 14 гадоў, якія разважаюць над пакліканнем да святарства. Пачатак сустрэчы – у пятніцу, 21 ліпеня ў 12.00.

5. Падчас летніх канікул дзверы нашага Араторыя штодзённа адчынены з 10.00 гадзін. Калі б нехта з дзяцей хацеў бы прыйсці са сваімі сябрамі, каб паіграць у настольны футбол або настольны тэніс – cардэчна запрашаем.

6. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

7. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра, за клопаты пра кветкі ў капліцы i на тырыторыі. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…