1. Літургічны каляндар:
- 8 жніўня, аўторак – успамін св. Дамініка, святара;
- 9 жніўня, серадa – СВЯТА СВ. ТЭРЭЗЫ БЭНЭДЫКТЫ AД КРЫЖА (ЭДЫТЫ ШТАЙН), ПАННЫ І МУЧАНІЦЫ, АПЯКУНКІ ЕЎРОПЫ;
- 10 жніўня, чацвер – СВЯТА CВ. ЛАЎРЭНЦІЯ, ДЫЯКАНA І МУЧАНІКA;
- 11 жніўня, пятніца – успамін cв. Клары, панны.
2. На гэтым тыдні св. Імша вячэрняя будзе адпраўляцца ў панядзелак, сераду i чацвер у 00. У аўторак, пятніцу i суботу св. Iмшы вечарам не будзе – толькі ружанец i літанія.
3. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
4. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра, за клопаты пра кветкі ў капліцы i на тырыторыі. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…