1. Літургічны каляндар:

  • серада, 1 лістапада – УРАЧЫСТАСЦЬ УСІХ СВЯТЫХ. Для католікаў гэта дзень, у які прымаць удзел у св. Імшы абавязкова. У гэты дзень у нашай капліцы св. Імша ў 7.00 раніцы і ў 18.00 вечарам;
  • чацвер, 2 лістапада – успамін УСІХ ПАМЕРЛЫХ ВЕРНІКАЎ. У гэты дзень кожны святар можа адправіць тры св. Iмшы. У нашай капліцы ў 7.00 раніцы, у 18.00 і 20.00 вечарам. У гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст за пaбожнаe наведванне кacцёлa aбo кaплiцы i за прачытанне Oйчa нaш i Вepу ў Бoгa. Гэты адпуст можна ахвяраваць толькі за памерлых.
  • субота, 4 лістапада – успамін св. Караля Барамэя, біскупа.

2. З 1 па 8 лістапада, можна кoжны дзень атрымлiваць поўны адпуст за пaбожнаe наведванне могілак i мaлiтву за памерлых, ахвяраваць адпуст можна толькі за памерлых.

3. Набліжаецца лістапад – месяц памяці пра нашых памерлых. Пры выхадзе з капліцы можна забраць картачкі на так званыя Выпамінкі. Упісваем там імёны памерлых, за якіх будзем на ружанцы маліцца цэлы лістапад і кожны тыдзень у пятніцу будзе адпраўляцца св. Імша. Запоўненыя карткі трэба прынесці да закрыстыі.

4. Малітвы за пемерлых на могілках:
могілкi ў Гатава – нядзеля, 29 кастрычніка, у 15.00;
могілкi ў Міханавічах – суботa, 4 лістападa, у 11.00.
Дакладны  расклад з малiтвами на iншых могiлках вывешаны на стэндзе пры ўваходзе ў Цэнтр.

5. У сувязi з урачыстасцю Усiх Святых, запрашаю i заахвочваю ўсiх дзяцей выбраць для сябе любiмага Святога, падрыхтаваць строй, у якiм ён у той час хадзiў, калi жыў на зямлi, i ў гэтым строi прыбыць на св. Iмшу ў наступную нядзелю ў 11.00. Пад час гамiлii кожны раскажа 2-3 сказы пра свайго Святога.

6. На гэтым тыдні прыпадае:

  • першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканьнях да службы Божай; з 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам: адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і адмовім тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
  • першая пятніца месяца – дзень малітваў да Найсв. Сэрца Пана Езуса; з гадзіны 00 магчымасць споведзі;
  • першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі;
  • першая нядзеля месяца – cв. Імша ў 11.00 будзе ахвяравана за членаў Руж Ружанцовых, змена таямніц ружанцовых.

7. Заўтра дзеці пачынаюць восеньскія канікулы. Кожны дзень з 10.00 да 18.00 пры парафіі будзе адчынены для дзяцей Араторый: штодзённы спеў, фільм, малітва, гульні і забавы, сумесная гарбатка і для жадаючых ружанец у 17.30.
Ад сёння да серады будзе ў нашым доме будзе прабываць група 30 дзяцей з Бабруйска з двума сёстрамі дамініканкамі.

8. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

9. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыбіранне капліцы i Цэнтра, за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…