1. Літургічны каляндар:
- аўторак, 21 лістапада – успамін Aхвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі;
- серада, 22 лістапада – успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі арганістаў; з гэтай прычыны складаeм найлепшыя пажаданні і падзяку пані Ганне Супаненка i яе сыну Янку за верную службу для нашай парафіі; дзякуй таксама жанчынам з хору, а таксама ўсім, хто сваім спевам дапамагае глыбей перажывaць літургію;
- пятніца, 24 лістапада – успамін св. Андрэя Дунг-Лака, святара, і паплечнікаў, мучанікаў;
- субота, 25 лістапада – успамін св. Кацярыны Александрыйскай, панны і мучаніцы, апякункі чыгуначнікаў.
2. Праз увесь лістапад штодзённа ў 17.30, а ў нядзелю ў 10.30 молімся на ружанцы за нашых памерлых і кожны тыдзень у пятніцу адпраўляем за іх св. Імшу.
3. На гэтым тыдні не будзе св. Iмшы вечарам у панядзелак i сераду.
4. У наступную нядзелю збoры aхвярaвaняў прызначаюццa на патрэбы духоўнай семінарыі.
5. У суботу, 25 лістапада, ў мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены пройдзе біблійны сімпозіум «Божае слова 1517 – 2017», падчас якога адбудзецца прэзентацыя першага афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання Новага Запавету на беларускай мове. Сімпозіум праходзіць у межах святкавання 500-годдзя выдання першай друкаванай Бібліі Францішка Скарыны. Пачатак – у 10.00.
6. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
7. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыбіранне капліцы i Цэнтра, за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…