1. Літургічны каляндар:
- чацвер, 30 лістапада – СВЯТА СВ. АНДРЭЯ, АПОСТАЛА.
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса; ад 17.30 – магчымасць сакрамэнту споведзі;
- першая субота месяца – дзень малітваў да НПМ;
- першая нядзеля месяца – cв. Імша ў 11.00 будзе ахвяравана за членаў Руж Ружанцовых; змена таямніц ружанцовых.
3. У сераду, 29 лістапада, пачынаецца навэнна перад yрачыстасцю Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
4. Ад наступнай нядзелі, 3 снежня, пачынаецца ў Каталіцкім Касцёле новы літургічны год. Мы ўступаем у перыяд званы Адвэнтам – гэта поўнае надзеі і радаснае чаканне на прышэсце Пана. Давайце пражывем гэты час у большай унутранай цішыні, у задуме над уласным жыццём і верай.
5. На гэтым тыдні не будзе св. Iмшы вечарам у панядзелак i сераду.
6. Ахвяры сабраныя сёння прызначаны на патрэбы духоўнай семінарыі.
7. Яшчэ да чацвярга, 30 лістапа, штодзённа ў30 молімся на ружанцы за памерлых.
8. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
9. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: жанчынам за прыбіранне капліцы i Цэнтра, за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…