Сёння пачынаецца ў Каталіцкім Касцёле новы літургічны год. Мы ўступаем у перыяд, званы Адвэнтам – гэта поўнае надзеі і радаснае чаканне на прышэсце Пана. Гэты лiтургiчны перыяд складаецца з чатырох нядзель i дзелiцца на дзве часткi. Першая, якая працягваецца да 16 снежня, прыпамiнае нам, што Пан Езус зноў прыйдзе на зямлю, каб знiшчыць зло i валадарыць над усiм сусветам. Другая частка пачынаецца з 17 да 24 снежня i з’яуляецца непасрэдным прыгатаваннем да ўрачыстасці Нараджэння Пана, якая святкуецца 25 снежня.
1. СВ. ІМША РАРАТНЯЯ будзе адпраўляцца ў нашай капліцы вечарам у 18.00 па аўторках, чацвяргах і суботах. Сардэчна запрашаю ўсіх, асабліва дзяцей з лампадкамі.
2. Літургічны каляндар:
- серада, 6 снежня – успамін св. Мікалая, біскупa;
- чацвер, 7 снежня – успамін св. Амброзія, біскупa і доктарa Касцёла;
- пятніца, 8 снежня – УРАЧЫСТАСЦЬ БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ.
3. На гэтым тыдні прыпадае:
- першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай; з00 да 22.00 будзе так званaя Гадзінa Чуванння перад Панам: адмовім тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво.
4. У сераду, 6 снежня, прыпадае літургічны ўспамін св. Мікалая, які прыносіць падарункі добрым дзецям. Маем такую інфармацыю, што да нашай парафіі гэты Святы прыбудзе крыху пазней, гэта значыць у наступную нядзелю 10 снежня, пасля св. Імшы ў 11.00 гадзін. Дайце знаць усім добрым дзецям, каб прыйшлі на спатканне са св. Мікалаем.
5. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
6. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: жанчынам за прыбіранне капліцы i Цэнтра, за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…