4 студзеня 2026, II НЯДЗЕЛЯ ПАСЛЯ БОЖАГА НАРАДЖЭННЯ

1. Літургічны каляндар:

  • 6 студзеня, аўторак – УРАЧЫСТАСЦЬ АБ’ЯЎЛЕННЯ ПАНА (Тры Каралі) – Святыя Імшы ў нашай капліцы ў 10.30 і 18:00.

 У гэты дзень у касцёлах пасвячаем крэйду, кадзіла і ваду. Крэйдай на дзвярах пішам тры літары: C + M + B і бягучы 2026 год. Гэты напіс скарочаны ад лацінскіх слоў Christus mansionem benedicat – хай Хрыстос благаславіць гэты дом. Гэта знак таго, што ў гэтым доме жывуць хрысціяне, католікі. Кадзіла спальваем, а яго пах паказвае, што ў гэтым доме пахне малітваю і хвалой Богу. Вадой кропім дом.

2. На гэтым тыдні прыпадае:

  • першы аўторак месяца. Каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна пакласці інтэнцыі, у  якіх будзе адпраўлена Імша святая ў 10:30. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Перад святой Імшой адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства.

3. У сераду 7 студзеня, нашыя браты і сёстры праваслаўныя перажываюць урачыстасць Божага Нараджэння – перакажыце ім нашыя найлепшыя пажаданні.

4. Ад серады ў нашай парафіі распачынаюцца калядныя адведзіны, запісвацца ў закрыстыі. Прашу каб па магчымасці ў час адведзінаў дома прысутнічала ўся сям’я. Калядныя адведзіны – гэта адна з формаў душпастрыства: гэта магчымасць размовы са святаром, a перад усім – гэта малітва і благаслаўленьне сям’і, асвячэнне кватэр і дамоў. На стале павінны быць: белы абрус, крыж і свечкі, асвечаная вада і Біблія (Новы Запавет). 

5. Пасля перапынку святочнага аднаўляецца катэхэза і спатканні біблійныя.

6. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі. Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі.

7. Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся…

1. Серада, 31 снежня –  апошні дзень года. Пасля св. Імшы ў 17.30 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнта і набажэнства, у якім будзем дзякаваць Богу за пражыты год, прасіць у Яго прабачэння і аб ласках на Новы Год. Набажэнства завершыцца гімнам „Цябе ​Бога праслаўляем”, за адмаўленне якога можна атрымаць поўны адпуст. 

Апоўначы ў 24.00 – адбудзецца Святая Імша на распачацце Новага Года.

2. Чацвер,1 студзеня, УРАЧЫСТАСЦЬ СВ. БАГАРОДЗІЦЫ МАРЫІ. Святая Імша  ў 12.00. У гэты дзень кожны мае абавязак, пад цяжкім грахом, удзельнічаць у Святой Імшы. За прачытанне гімна Veni Creator, можна атрымаць поўны адпуст.

3. Літургічны каляндар:

  • 2 студзеня, пятніца – Успамін св. Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянскага, біскупаў і доктараў Касцёла;

У ПЯТНІЦУ 2 СТУДЗЕНЯ СВЯТОЙ ІМШЫ НЕ БУДЗЕ!

  •  3 студзеня, субота – Успамін Найсвяцейшага Імя Езус;
  • наступная нядзеля, 4 студзеня –  першая нядзеля месяца. У гэты дзень св. Імша ў 10.30 будзе ахвяравана за членаў Руж Ружанцовых, змена таямніц ружанцовых. Пасля адбудзецца супольнае каледаванне, сардэчна запрашаю. Таксама другая Святая Імша ў 17:00.

4. На гэтым тыдні прыпадае:

  • першы чацвер месяца – дзень малітваў у інтэнцыі новых святых пакліканняў да службы божай;
  • першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса;
  • першая субота месяца – дзень малітваў да НПМ.

5. З 29 па 31 снежня пройдуць “Канікулы з Богам” для дзяцей.  Таксама пройдуць рэкалекцыі для моладзі 5 – 7 студзеня (ад 11 гадоў).

1. СВЯТЫЯ ІМШЫ НА ГЭТЫМ ТЫДНІ:

– панядзелак – Святая Імша 17:30;

– аўторак – Святая Імша раратняя 6.45;

– серада – Святая Імша 17:30;

– чацвер – Святая Імша раратняя 6.45;

пятніца – Святая Імша 17:30 ;

– субота – Святая Імша раратняя 17.30;

– наступная нядзеля – Святыя Імшы 10:30 і 17:00.

Сардэчна запрашаю ўсіх, асабліва дзяцей з лампадкамі

на Святыя Імшы Рараратнія.

2. У аўторак 16 снежня пачынаецца Навэнна да Дзіцятка Езус.

3. У наступную нядзелю пасля Святой Імшы ў 10:30 ў нашу парафію прыбудзе Бэтлеемскі агонь.

4. Звяртаемся з вялікай просьбай запісваць хворых, каб яны маглі поўна і годна перажыць надыходзячыя святы, і самім не адкладваць споведзі на апошні дзень.

5. У закрыстыі можна набыць асвечаныя аплаткі, каб падчас Вігіліі Божага Нараджэння традыцыйна падзяліцца з блізкімі. Таксама ў краме парафіяльнай можна набыць календары і розныя прыгожыя святочныя рэчы.

6. Запланаваны “Канікулы з Богам”, якія пройдуць 29-31 снежня.

Таксама пройдуць рэкалекцыі для моладзі 5 – 7 студзеня.

8. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

9. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе імяніны, юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…

1. Літургічны каляндар: 

  • серада, 3 верасня – успамін cв. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла.

2. На гэтым тыдні прыпадае:

  • першы аўторак месяца. Каля фігуры св. Міхала Арханёла якую можна пакласці інтэнцыі, ў  якіх будзе адпраўлена Імша святая. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Перад святой Імшой адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства;
  • першы чацвер месяца – з 21.00 да 22.00 адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта, падчас якой адмовім тры часткі Святога Ружанца ў інтэнцыі новых святых пакліканнях да службы божай.
  • першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса;
  • першая субота месяца – дзень малітваў да НПМ;
  • першая нядзеля месяца – cв. Імша ў 17.00 будзе ахвяравана за членаў Жывога Ружанца; змена таямніц ружанцовых.

3. Ад сённяшняга дня нядзельныя Святыя Імшы будуць адпраўляцца ў 10:30 і 17:00.

4. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

5. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыборку капліцы, за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы, за пакос травы. Дзякую за спеў і службу літургічную, а таксама за супольную і індывідуальную малітву.

      Прыміце сардэчныя віншаванні ад усёй нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, юбілеі i дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся… 

  1. Літургічны каляндар: 
    • аўторак, 26 жніўня – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Чэнстахоўcкай;
    • серада, 27 жніўня – успамін cв. Монікi;
    • чацвер, 28 жніўня – успамін cв. Аўгустынa, біскупa і доктарa Касцёла;
    • пятніца, 29 жніўня – успамін мучаніцтва св. Яна Хрысціцеля.

2. Ад наступнай нядзелі 31 жніўня нядзельныя Святыя Імшы будуць адпраўляцца ў 10:30 і 17:00.

3. У наступную нядзелю 31 жніўня падчас Святых Імшаў благаслаўленне дзяцей, настаўнікаў і катэхетаў перад пачаткам навучальнага года, a таксама асвячэнне школьных прыладаў.

Святая Імша ў інтэнцыі дзяцей ў 10:30.

Святая Імша ў 17:00 – за Ружы Ружанцовыя.

4. З 25 па 29 жніўня для  дзяцей пройдуць „Канікулы з Богам”. 

5. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

6. Дзякую ўсім, хто праз працу і малітву турбуецца аб стварэнні парафіяльнай супольнасці. Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе iмянiны, юбілеі і дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала. 

Тваёй абароне аддаёмся…

  1. Літургічны каляндар:
  • серада, 20 жніўня – успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла;
  • чацвер, 21 жніўня – успамін св. Пія X, папы;
  • пятніца, 22 жніўня – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы;

2. Праз увесь месяц жнівень традыцыйна молімся ў інтэнцыі цвярозасці ў нашых сем’ях і нашай Бацькаўшчыне.

3. З 25 па 29 жніўня плануюцца “Канікулы з Богам”.

4. Ад 31 жніўня нядзельныя Святыя Імшы будуць адпраўляцца ў 10:30 і 17:00.

5. 31 жніўня ў 10:30 адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі дзяцей, моладзі, настаўнікаў на пачатак навучальнага года. Падчас Імшаў благаслаўленне школьных прыладаў.

Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе імяніны, юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…

І. Літургічны каляндар:

  • 22 ліпеня, аўторак – свята св. Марыі Магдалены;
  • 23 ліпеня, серада – свята св. Брыгіты, законніцы, апякункі Еўропы;
  • 25 ліпеня, пятніца – Свята св. Якуба Апостала.

Таксама ў гэты дзень успамін Святога Крыштафа – у гэты дзень адзначае Імяніны ксёндз Крыштаф, папярэдні Пробашч нашай парафіі – памятайце пра яго ў малітве.

Благаслаўленне транспартных сродкаў з нагоды ўспаміну Святога Крыштафа адбудзецца ў наступную нядзелю, 27 ліпеня, пасля Святых Імшаў у 12:00 і 17:00;

  • 26 ліпеня, субота – успамін св. св. Яўхіма і Ганны, бацькoў Найсвяцейшай  Панны Марыі.

ІІ.  Іншыя аб’явы:

1. У наступную нядзелю, 27 ліпеня,  прыпадае Чацвёрты Сусветны дзень дзядуль, бабуль і пажылых людзей.

2. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будову нашага касцёла складзеныя на мінулым тыдні.

3. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыбіранне капліцы, за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы. Дзякую таксама за супольную і індывідуальную малітву, якaя падтрымлівае развіццё нашай парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св.Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

4. Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне адаёмся…

1. Літургічны каляндар:

  • 2 ліпеня, серада – УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ БУДСЛАЎСКАЙ, АПЯКУНКІ МІНСКА-МАГІЛЁЎСКАЙ АРХІДЫЯЦЭЗІІ;
  • 3 ліпеня, чацвер –  СВЯТА СВ. ТАМАША, АПОСТАЛА.

2. Галоўныя ўрачыстасці ў Будславе адбудуцца з пятніцы на суботу  4  –  5 ліпеня. З гэтай прычыны Святая Імша ў пятніцу 4 ліпеня ў 8:00.

3. На гэтым тыдні прыпадае:

  • першы аўторак месяца – каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, ў  якіх будзе адпраўлена св. Імша ў 17.30. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Перад св. Імшой адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства аб вызваленні ад розных залежнасцяў;
  • першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай. З 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам – адмовім тры часткі Святога Ружанца ў інтэнцыі новых пакліканняў да манаскага і святарскага жыцця;
  • першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса;
  • першая субота месяца – дзень малітваў да Беззаганнага Сэрца Марыі;
  • першая нядзеля месяца- cв. Імша ў 12:00 будзе ахвяравана за членаў Руж Ружанцовых, змена таямніц ружанцовых.

4. Сённяшнія зборы ахвяраванняў прызначаюцца на патрэбы Апостальскай Сталіцы.

5. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыборку капліцы, за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную, а таксама за супольную і індывідуальную малітву, якaя падтрымлівае развіццё нашай парафіі.

      Прыміце сардэчныя віншаванні ад усёй нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, юбілеі i дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся… 

1. Літургічны каляндар: 

  • 13 мaя, аўторак – Успамін Панны Марыі з Фацімы. Традыцыйна ў гэты дзень пасля Святой Імшы адбудзецца набажэнства маёвае на вуліцы перад фігурай Маці Божай;
  • 14 мая, серада – Свята Св. Мацея, апостала;
  • 16 мая, пятніца – успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка.

2. Праз увесь месяц май, перад Святымі Імшамі, адпраўляем Набажэнства “маёвае” да Маці Божай. Сардэчна запрашаю ўсіх да ўдзелу.

3. Традыцыйна ў чацвёртую Велікодную нядзелю, званую нядзеляй Добрага Пастыра, Касцёл распачынае тыдзень малітваў аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця.

4. У наступную нядзелю 18 мая ў 10:30 ў нашай парафіі адбудзецца Першая Святая Камунія.

5. 25 мая, нядзеля ў 10:30 будзем маліцца за дзецей, якія год назад прынялі першую Святую Камунію, а пасля Святой Імшы на заканчэнне года катэхэтычнага адбудзецца “Сямейны пікнік”.

6. 31 мая ў суботу адбудзецца спатканне дзяцей першакамунійных у Будславе.

7. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

1. На гэтым тыдні прыпадае – першы аўторак месяца. Каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, ў  якіх будзе адпраўлена Імша святая. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Пасля Святой Імшы адбудзецца спецыяльнае набажэнства.

2. 8 мая, чацвер – гадавіна аб’яўленняў Св. Міхала Арханёла на гары Гаргана ў Італіі, фігура якога знаходзіцца ў нашай парафіі.

3. Праз увесь месяц май, перад Святымі Імшамі, адпраўляем Набажэнства “маёвае” да Маці Божай. Сардэчна запрашаю ўсіх да ўдзелу. Такім чынам ушаноўваем нашу Маці і выпрошваем шмат ласкаў для сябе, сваіх сем’яў і ўсяго свету.

4. 18 мая, нядзеля ў 10:30 ў нашай парафіі адбудзецца Першая Святая Камунія.

5. 25 мая, нядзеля ў 10:30 будзем маліцца за дзецей, якія год назад прынялі першую Святую Камунію, а пасля Святой Імшы на заканчэнне года катэхэтычнага адбудзецца “Сямейны пікнік”.

6. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

     Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі. Дзякуй за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св.Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.  Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне ддаёмся…