Нарадзіўся 30 сакавіка 1993 года ў в. Збрашкі Шчучынскага р-ну Гродзенскай вобл. Быў ахрышчаны 10 красавіка 1993 года ў касцёле парафіяльным Святых Пятра і Паўла ў в. Старыя Васілішкі праз Кс. Юзафа Тыньца. Калі меў 8 месяцаў яго сям’я пераехала ў в. Васілішкі, якая цяпер з’яўляецца агра-гарадком. Там з 1999 па 2010 год вучыўся ў Васілішкаўскай Сярэдняй Школе. 25 мая 2003 года ў парафіяльным касцёле Святога Яна Хрысціцеля ў Васілішках прыступіў да Першай Споведзі і Святой Камуніі. 28 красавіка 2007 года ў тым самым касцёле з рук Ксяндза Біскупа Аляксандра Кашкевіча атрымаў Сакрамэнт Бежмавання абіраючы сабе імя Ян.
16 жніўня 2010 года распачаў пастулят у ордэне св. Міхала Арханёла (Zgromadzenie świętego Michała Archanioła) у Кракаве (Польшча). 8 верасня 2010 года распачаў навіцыят у в. Паўлікавіцы, які закончыў 8 верасня 2011 складаючы першыя законныя шлюбы на рукі генеральнага настаяцеля ордэна кс. Казіміра Радзіка CSMA. З 2011 года па 2013 год вывучаў філасофію ў Кракаве на Інстытуце Тэалагічным Ксяндзоў Місіянераў, які з’яўляецца часткаю Універсытэта Папскага Яна Паўла II.
З 16 жніўня 2013 года па 2014 год знаходзіўся на выхаваўчай практыцы ў парафіі Маці Божай Ружанцовай у горадзе Мінску-Лошыца.
З 2014 па 2018 прадоўжыў навучанне тэалогіі ў Кракаве. 26 лютага 2018 здаў апошні экзамен Ex-universa і абараніў работу магістэрскую на тэму: “Вышэйшая Семінарыя Духоўная Кангрэгацыі св. Арханёла Міхала ў Кракаве ў 1945-1980 гадах” („Wyższe Seminarium Duchowne Zgromadzenia św. Michała Archanioła w Krakowie w latach 1945-1980”).
17 сакавіка 2016 года прыняў паслугу акалітату. 29 верасня 2016 года склаў вечныя абеты на рукі генеральнага асітэнта ордзена міхаліітаў кс. Рафала Камінскага.
13 мая 2017 года прыняў дыяканскае павячэнне ў семінарыйнай капліцы з рук біскупа Юзафа Дамброўскага CSMA, дапаможнага біскупа дыяцэзіі Лондан (Канада).
З 1 сакавіка па 6 мая 2018 адбываў дыяканскую практыку ў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы ў Варшаве-Бэмова.
19 мая 2018 г. прыняў святарскае пасвячэнне з рук кардынала Станіслава Дзівіша ў Кракаве, Касцёл благаслаўлёнай Анелі Салявы.
22 ліпеня 2018 года стаў вікарыем парафіі Маці Божай Ружанцовай у горадзе Мінску-Лошыца, а 1 жніўня распачаў свае абавязкі.
8 лістапада 2022 года прызначаны пробашчам парафіі святога Міхала Арханёла ў пасёлку Гатава, а 4 снежня распачаў свае абавязкі.