Лістапад – гэта месяц асаблівага ўспаміну пра нашых блізкіх памерлых. Да касцёлаў і капліц праносім так званыя  ВЫПАМІНКІ – запіскі з імёнамі памерлых.

У нашай капліцы штодзённа ў 17.20, а ў нядзелю ў 10.20 чытаем гэтыя ВЫПАМІНКІ і адмаўляем ружанец за памерлых. Кожны тыдзень у пятніцу будзе адпраўляцца св. Імша за памерлых. Гэтак будзе на працягу ўсяго лістапада.

Прыйдзі, далучыся да гэтай малітвы – таксама маеш блізкіх, якія ўжо адышлі і чакаюць твойго ўспаміну.