Пры сакрамэнце сужэнства трэба:
- Звярнуцца да святара 3 месяцы перад планаванай датай шлюбу.
- Інфармацыя аб нарачоных – імя, прозвішча, імя па бацьку, імя і дзявочае прозвішча маці, пашпарт (серыя, №, месца і дата выдачы), дата нараджэння, веравызнанне, адрас пастаяннага месца жыхарства.
- Пасведчанне аб святым хросце (№ акта, дата і месца хросту). Калі няма магчымасці атрымаць такога пасведчання, сведка хросту (бацька, маці і іншыя асобы якія прысутнічалі) перад святаром пад прысягай пацвярджае, што хрост меў месца.
- Пасведчанне аб Першай Святой Камуніі (дата і месца).
- Пасведчанне аб бежмаванні (дата і месца).
- Пасведчанне з ЗАГСа аб рэгістрацыі сужэнства.
- Калі нарачоныя рознага веравызнання, трэба атрымаць дазвол на змешанае сужэнства ад біскупа мейсца (справа вырашаецца са святаром).
- Пасведчанне аб пройдзенай перадшлюбнай катэхезе. Калі катэхэзы не было, трэба адбыць найбольш 9 спатканняў.
- Выпаўніць са святаром пратакол кананічна-душпастарскіх размоў.
- Дазвол пробашча парафіі на тэрыторыі якой пражываеце (калі не прыналежыце да нашай парафіі).
- Інфармацыя аб сведках – імя, прозвішча, дата нараджэння, веравызнанне, адрас пастаяннага месца жыхарства.
- Мінімум адзін са сведкаў павінен быць каталіком.
- Перад заключэннем сужэнства прыступіць да споведзі.
УВАГА!!!
ЧАЛАВЕК, ЯКІ ЁСЦЬ АХРЫШЧАНЫ У ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЕ
І БЯРЭ ШЛЮБ З КАТАЛІКОМ –
НЕ ВЫРАКАЕЦЦА СВАЁЙ ВЕРЫ.