1. СВЯТЫЯ ІМШЫ НА ГЭТЫМ ТЫДНІ:
– панядзелак – Святая Імша 17:30;
– аўторак – Святая Імша раратняя 6.45;
– серада – Святая Імша 17:30;
– чацвер – Святая Імша раратняя 6.45;
– пятніца – Святая Імша 17:30 ;
– субота – Святая Імша раратняя 17.30;
– наступная нядзеля – Святыя Імшы 10:30 і 17:00.
Сардэчна запрашаю ўсіх, асабліва дзяцей з лампадкамі
на Святыя Імшы Рараратнія.
2. У аўторак 16 снежня пачынаецца Навэнна да Дзіцятка Езус.
3. У наступную нядзелю пасля Святой Імшы ў 10:30 ў нашу парафію прыбудзе Бэтлеемскі агонь.
4. Звяртаемся з вялікай просьбай запісваць хворых, каб яны маглі поўна і годна перажыць надыходзячыя святы, і самім не адкладваць споведзі на апошні дзень.
5. У закрыстыі можна набыць асвечаныя аплаткі, каб падчас Вігіліі Божага Нараджэння традыцыйна падзяліцца з блізкімі. Таксама ў краме парафіяльнай можна набыць календары і розныя прыгожыя святочныя рэчы.
6. Запланаваны “Канікулы з Богам”, якія пройдуць 29-31 снежня.
Таксама пройдуць рэкалекцыі для моладзі 5 – 7 студзеня.
8. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
9. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе імяніны, юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…