
1. Літургічны каляндар: панядзелак, 12 снежня – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Гвадалупы; аўторак, 13 снежня – успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы (св. Люцыя з’яўляецца заступніцай сляпых і хворых навочы, а таксама хворых дзяцей – пасля Св.Імшы адбудзецца малітва і благаслаўленне хворых дзяцей). 2. Св. Імша Pаратняя ў нашай капліцы на гэтым тыдні будзе адпраўляцца кожнага дняўвечары ў 18.00. Раніцай св.Імшы нe будзе. Сардэчна запрашаю ўсіх, асабліва дзяцей злампадкамі. 3. У пятніцу, 16 снежня, пачнецца Навэнна перад урачыстасцю Божага Нараджэння. Мы будзем яе адпраўляць кожны …