КРЫХУ ГІСТОРЫІ…
Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкі прыход Святога Міхала Арханёла ў пасёлку Гатава Мінскага района” была зарэгістравана 15 лістапада 2004 года. У гэтым жа годзе выканаўцам абавязкаў настаяцеля прыхода быў прызначаны прадстаўнік ордэна Святога Арханёла Міхала – айцец Генадзь Кухарэвіч CSMA. У гэты час вернікі збіраліся на св. Імшы, якія адпраўляліся ў прыватных кватэрах.
У 2005 годзе пробашчам парафіі стаў кс. Артур Папроцкі CSMA, які з вялікай адданасцю выконваў свае абавязкі да канца 2008 г. На працягу некалькіх гадоў парафіяне прымалі ўдзел у літургіі, якая адпраўлялася ў мясцовай кавярні „Івушка”.
На пачатку 2009 года абавязкі пробашча зноў ўзяў на сябе кс. Генадзь Kухарэвіч CSMA. У красавіку 2009 года ў выніку намаганняў айцоў міхалітаў і мясцовых вернікаў, была адчынена часовая капліца, якую асвяціў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У тым жа годзе прыход атрымаў дазвол на будову касцёла і Пастаральнага Цэнтра.
У жніўні 2009 года на працу ў парафію ў Гатава Кангрэгацыя Міхалітаў накіравала кс. Антонія Обжута CSMA. На праломе 2009 і 2010 гадоў, на плошчы будовы было ўбіта ў зямлю больш за 400 бетонных слупоў і заліты фундамент пад Пастаральны Цэнтр. Kс. Антоній, які ў той час перажыў дзьве аўтааварыі, быў па стану здароўя звольнены ад абавязкаў пробашча.
У кастрычніку 2011 года пробашчам парафіі стаў кс. Кpыштаф Пoсьвята CSMA, а ў студні 2012 года мы пачалі ўзводзіць сцены Пастаральнага Цэнтра. 29 верасня 2014 года, у адпустовую ўрачыстасць Св. Арханёла Міхала, Святую Імшу ў новай капліцы адправіў Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Падчас яе была асвечана копія статуі апекуна парафіі з Гары Гаргана (Італія). Aд таго часу ў першы аўторак кожнага месяца адпраўляецца Святая Імша і набажэнства, падчас якіх мы просім праз заступніцтва Святога Міхала Арханела аб вызваленні нас, нашых блізкіх і ўсяго свету ад розных залежнасцяў.
Вясной 2016 года мы пачалі будоўлю нашага будучага касцёла. Гэта вельмі важны момант у жыцці парафіі, бо разам з матэрыяльным узвядзеннем касцела, адбываецца яго духоўнае фармаванне як Дома Божага.