(успамін 30 студзеня)

Благаслаўлёны Браніслаў Маркевіч нарадзіўся 13 ліпеня 1842г. у Прухніку (Польшча) у шматдзетнай веруючай сям’і. У маладосці ён перажыў глыбокі крызіс веры, з якога выйшаў дзякуючы доўгай і шчырай малітве.

Браніслаў Маркевіч вядомы як ахвярны святар. Яго цанілі як добрага вікарыя, пробашча, выкладчыка пастаральнай тэалогіі, спаведніка і духоўнага кіраўніка сясцёр у кляштарах.

На працягу апошніх 20-ці гадоў жыцця гэты святар з вялікаю самаадданасцю працаваў у Месцы Пястовым, дзе прысвяціў сваё сэрца дзецям і моладзі – асабліва найбяднейшай, занядбанай, пакінутай і асерацелай. Прагу свайго сэрца ён выказаў у словах: “Я хацеў бы сабраць мільёны дзяцей і маладых людзей з ўсіх краінаў і народаў, заспакойваць іх голад і асвячаць іх душы і целы”.

З думкаю пра развіццё гэтай дзейснасці кс. Браніслаў заснаваў супольнасці: ксяндзоў міхалітаў і сясцёр міхалітак.

Кс. Браніслаў Маркевіч памёр 29 студзеня 1912 года, пражыўшы доўгае працавітае і пабожнае жыццё. Беатыфікацыя яго адбылася 19 чэрвеня2005 года, а літургічны успамін адзначаецца 30 студзеня.

Літанія да благаслаўлёнага Браніслава Маркевіча:

Кiрые, элейсон, 
       Хрыстэ, элейсон, Кiрые, элейсон,
Хрыстэ, пачуй нас, 
       Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа,                        – змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа, 
Духу Святы, Божа, 
Святая Тройца, адзiны Божа,

Святая Марыя, без граху першароднага зачатая,     – маліся за нас.

Святы Арханёле Міхале,

Святы Анёле Ахоўніку,

Благаслаўлёны Браніслаў Маркевіч,

Заснавальнік міхаліцкіх супольнасцяў,

Сапраўдны шанавальнік анёлаў і святых,

Узор святасці і самаадданасці,

Пярліна пакоры,

Прыхільнік малітвы,

Шанавальнік Эўхарыстыі,

Адданы Беззаганнай Маці,

Апостал дабрыні,

Прапаведнік міласэрнасці,

Прыклад сціпласці і працы,

Узор цярплівасці,

Выхавацель дзяцей і моладзі,

Суцяшальнік пагарджаных,

Пастыр самотных,

Заклапочаны справамі Айчыны,

Каб мы ўзрасталі ў веры, надзеі і любові,

                                                                            – маліся за нас.

Каб мы змагаліся за збаўленне душаў у бяскроўным баі,

Каб мы ўмелі прыносіць сябе ў ахвяру,

Каб мы перамагалі асабістыя, нацыанальныя і грамадскія заганы і залежнасці,

Каб мы ўдасканальваліся ў цноце пакоры і паслухмянасці,

Каб мы вызначаліся чуласцю сэрца,

Каб мы баранілі самасвядомасць нашага народа,

Каб мы былі верныя Богу і Касцёлу,

Баранку Божы, якi бярэш на сябе грахi свету, – даруй нам, Пане.
Баранку Божы, якi бярэш на сябе грахi свету, – выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, якi бярэш на сябе грахi свету, – змiлуйся над намi.

С.: Благаслаўлёны Браніслаў прысвяціў ўсё жыццё служэнню дзецям.

Н.: І заслужыў вянец хвалы і вышыняў неба.

Молімся. Усемагутны вечны Божа, Ты дазваляеш людзям быць прыладаю Тваёй невычэрпнай дабрыні, учыні, каб па прыкладзе благаслаўлёнага Браніслава мы верна служылі Табе і ўсім сэрцам былі адданыя справе збаўлення людскіх душаў. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.