Кангрэгацыя Св. Арханёла Міхала (CSMA – лац. Congregatio Sancti Michaelis Archangeli) -міхаліты- супольнасць святароў і братоў, заснаваная на пачатку дваццатага стагоддзя праз бл. кс. Браніслава Маркевіча. Патронам Кангрэгацыі з’яляецца Святы Арханёл Міхал.

Духоўнасць міхалітаў крыецца ў дэвізах: «Хто ж калі не Бог!» і «Стрыманасць і праца».
Дзейнасць кангрэгацыі сканцэнтравана на выхаваўчай працы сярод дзяцей і моладзі, асабліва занядбанай маральна і матэрыяльна. Кангрэгацыя працуе ў школах, дзіцячых дамах і араторыях, у якіх дзеці атрымліваюць дапамогу ў навучанні, падтрымку ў складаных жыццёвых сітуацыях. Выхаваўчая праца праяўляецца таксама праз шматлікія лагера, розныя групы і рухы, якія дзейнічаюць пры пляцоўках супольнасці, праз катэхізацыю і працу ў душпастырстве. У працы душпастырскай міхаліты імкнуцца несці Евангелле ўсім асяродззям рэлігійна занядбаным. У працы выхаваўчай звяртаюць ўвагу на навучэнне працавітасці, беражлівасці, трываласці, а таксама імкнуцца паказаць каштоўнасць і прыгажосць жыцця, у якім чалавек павінен ставіць Бога на першае месца. Дзеля таго, каб яшчэ лепш несці Добрую Навіну, кангрэгацыя заснавала друкарню Michalineum і выдае часопіс “Хто ж як Бог.”
Кангрэгацыя мае розныя тыпы апостальскага служэння:
• Адукацыя дзяцей і моладзі, асабліва самых бедных і сірот;
•Душпапастырства з асаблівым акцэнтам на людзей у матэрыяльным і рэлігійным занядбанні
• Рэкалекцыі і парафіяльныя місіі;
• Праца за мяжой;
• Выдавецтва;
• Стымуляванне і развіваццё пакліканняў да святарства і законнага жыцця;
• Іншыя рэлігійныя творы хрысціянскай міласэрнасці.
Адзежа міхалітаў – гэта чорная сутана без знешніх кнопак, падпярэзаная чорным паясом.
Благаслаўлёныя міхаліты гэта: кс. Браніслаў Маркевіч, кс. Вайцех Нерыхлеўскі і кс. Уладыслаў Блондзінскі.
Міхаліты працуюць ў Польшчы, Беларусі, Украіне, Дамініцы, Аргенціне, Аўстраліі, Аўстрыі, Германіі, Швейцарыі, Канадзе, ЗША, Парагваі, Папуа-Новай Гвінеі і Італіі.
Мы таксама запрашаем Вас наведаць наш сайт: