Благалаўлёны Браніслаў Маркевіч (1842-1912) – духоўны сын святога Яна Боска, вялікі апякун дзяцей і моладзі, апостал цвярозасці, душпастыр, заснаваў ў Мейсцы Пястовым на прыканцы дзевятнаццатага стагоддзя дзве кангрэгацыі, апекунам якіх з’яўляецца св. Арханёл Міхал.
На заснаванне Кангрэгацыі Сясцёр Міхалітак вялікі ўплыў мела Слуга Божая Матка Ганна Kaворэк (1872-1936), якая пасля смерці кс. Браніслава Маркевіча ўзяла на сябе ўвесь цяжар адказнасці за лёс сясцёр і вучаніц, а таксама і духоўную спадчыну Заснавальніка.
Дзякуючы сваёй шчодрасці і гераічнай надзеі, сёстры трывалі ў службе самым бедным, пабудавалі кляштар і дачакаліся зацвярджэння кангрэгацыі ў 1928 г. Сёння у Рыме працягваецца працэс бэатыфікацыі Маткі Ганны Kaворэк. Мэтай міхаліцкіх супольнасцей з’яўляецца праслаўлянне Бога па прыкладу іх заступніка – св. Міхала Арханёла, а таксама дапамога братам і сёстрам, асабліва бедным, кінутым дзецям і моладзі ў духу “стрыманасці і працы.”
Сёння Сёстры Міхаліткі працуюць у шматлікіх месцах у Польшчы, гэта і дзіцячыя дамы, і дзіцячыя садкі, грамадскія цэнтры і Дом Маці і Дзіцяці ў Пшэмыслю. Акрамя таго, яны працуюць як катэхэткі, медсёстры, закрыстыянкі і арганісткі. Кангрэгацыя ахоплівае апостальскай дзейнасцю таксама іншыя краіны. Сёстры вядуць місіі ў Камеруне, Парагваю, працуюць у Францыі, Германіі, Італіі, Беларусі Украіне.